Радзеева (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Радзеева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
162
Насельніцтва
381 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Радзеева на карце Беларусі ±
Радзеева (вёска) (Беларусь)
Радзеева (вёска)
Радзеева (вёска) (Гомельская вобласць)
Радзеева (вёска)

Радзе́ева[1] (трансліт.: Radziejeva, руск.: Радеево) — вёска і чыгуначны раз'езд у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 30 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з двух падзеленых меліярацыйным каналам вуліц — заходняя арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, усходняя — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1862 годзе памешчык меў тут 800 дзесяцін зямлі. Пасля здачы ў эксплуатацыю чыгункі Бабруйск — Гомель у лістападзе 1873 года пачаў дзейнічаць чыгуначны раз'езд. У 1883 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 2 вятракі, кузня, карчма. У вясковай школе ў 1905 годзе навучаліся 77 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. У 1909 годзе ў вёсцы 2086 дзесяцін, у маёнтак 170 дзесяцін зямлі. У 1926 годзе меліся паштовае аддзяленне і пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Радзееўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса, працавалі кузня, 3 вятракі, сталярная майстэрня, конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад акупантаў 27 лістапада 1943 года, 69 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы). Аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 162 гаспадаркі, 381 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1883 год — 75 двароў, 398 жыхароў.
  • 1897 год — 135 двароў 1002 жыхара; фальварак — 3 двары, 18 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 165 двароў.
  • 1959 год — 691 жыхар, на раз'ездзе — 15 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 162 гаспадаркі, 381 жыхар.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]