Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі
Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Член у | |
Уплыў | Георгій Уладзіміравіч Заборскі і Навум Яфімавіч Трахтэнберг |
Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі (нар. 2 ліпеня 1938, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1962 годзе аддзяленне архітэктуры БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, Н. Я. Трахтэнберг і інш.)[1]. Працаваў старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрасельбудзе, Белдзяржпраекце, з 1973 года — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі[2].
Член Саюза архітэктараў СССР (членскі білет № 10310, 1966), пасля Саюза архітэктараў Беларусі (членскі білет № 186)[1]. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Platonava_Street_%28Minsk%2C_Belarus%29_%E2%80%94_%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%28%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29_%E2%80%94_%D0%A3%D0%BB%D0%B8%D1%86%D0%B0_%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%28%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29_p1.jpg/220px-thumbnail.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Praspiekt_Pieramo%C5%BEca%C5%AD_17%2C_Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%284%29.jpg/220px-Praspiekt_Pieramo%C5%BEca%C5%AD_17%2C_Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%284%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%90%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D1%83_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%90%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D1%83_%D0%BC%D0%B0%D1%96_2019_%2802%29.jpg)
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве); тыпавы праект клуба на 400 месцаў (1964) і 400 месцаў са спартзалай у калгасе імя Гастэлы Мінскай вобласці (1966)[2]; тыпавы праект дзіцячага садка-ясляў на 140 месцаў (1972; 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе); тыпавыя праекты сталовых на 150, 300, 450 пасадачных месцаў (1973—1980); комплекс адміністрацыйных будынкаў па Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў) (1975—1980); інстытут грамадскіх навук і Вылічальны цэнтр АН БССР (1979); сталовая завода «Тэрмапласт» (1980, аўтар); спецыялізаванае канструктарска-тэхналагічнае бюро Мінгандлю БССР па вул. Платонава ў г. Мінску (1982; кіраўнік аўтарскага калектыва); гандлёва-грамадскія цэнтры ў Барысаве , у мікрараёне Курасоўшчына-3 у Мінску (1982); універмагі ў Дзяржынску, Слуцку і Барысаве (1980-90); шэраг жылых дамоў у Мінску (1995—2008; кіраўнік аўтарскага калектыва); жылы квартал у раёне вуліц Ясеніна — Касманаўтаў у Мінску (2000—2008; кіраўнік аўтарскага калектыва; сааўтары Т. Шаўлюкевіч, Р. Завяруха); жылы дом па Лагойскім тракце (1998—2003); жылы дом па вул. Жукоўскага (2005; сааўтар Р. Завяруха); жылы дом па вул. Бурдзейнага (2006—2008)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём ВДНГ СССР за праект камбіната харчавання будаўнікоў (1985)[2].
Зноскі
- ↑ а б в Красовский Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в Красовский Александр Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Красовский Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Красовский Александр Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся Менск
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Барысава