Навум Яфімавіч Трахтэнберг
Навум Яхімавіч Трахтэнберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1977 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Навум Яфімавіч Трахтэнберг (4 студзеня 1910, Бахмач Чарнігаўскай губерні Расія, Канатопскі павет, Чарнігаўская губерня, Расія — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР) — беларускі і савецкі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 г. — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года[1]. У кастрычніку 1934 пераехаў у Мінск.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага Мінска[2].
Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 г. — у Белдзяржпраекце[1]. У 1953—1956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 1954—1976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 г. за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Выбраныя праекты[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (1935—1936; 1949), Магілёва (1937—1939, разам з М. Андросавым)[3], Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 1958—1959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (1937—1939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (1944—1964)[1].
Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Трахтенберг Наум Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Дата в истории: 104 года назад родился архитектор Наум Трахтенберг. 4 января 2014 Архівавана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Чарняўская Т. І. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 63
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Трахтэнберг Навум Яфімавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Трахтенберг Наум Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Бахмачы
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Віцебска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны