Перайсці да зместу

Аляксей Аляксандравіч Плясуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Плясуноў
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Плясуноў
Нарадзіўся 3 студзеня 1991(1991-01-03)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Віцебск 2 (0)
2012—2013 Беларусь Полацк 41 (3)
2013—2014 Беларусь Віцебск 15 (0)
2014—2016 Беларусь Слонім 51 (2)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 15 (0)
2017 Беларусь Орша 14 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (1)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2018—2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 120 (5)
2023 Беларусь Маладзечна 14 (2)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2023.

Аляксей Плясуноў (нар. 3 студзеня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным іграком. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 года страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У ліпені 2016 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў[3], і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе «Оршы». У ліпені 2017 года перайшоў у «Нафтан», дзе стаў іграком асновы.

У пачатку 2018 года трэніраваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені 2018 года пакінуў «Граніт»[4] і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у аснове, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клуб па заканчэнні сезона 2022, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5].

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[6]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[7].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльВіцебскБеларусь60
2009дубльВіцебскБеларусь252
2010Д1ВіцебскБеларусь20
2011дубльВіцебскБеларусь320
2012Д2ПолацкБеларусь282
2013 (1)Д2ПолацкБеларусь131
2013 (2)Д2ВіцебскБеларусь140
2014 (1)Д2ВіцебскБеларусь10
2014 (2)Д2СлонімБеларусь150
2015Д2СлонімБеларусь230
2016 (1)Д2СлонімБеларусь132
2016 (2)Д1ГранітБеларусь150
2017 (1)Д2ОршаБеларусь140
2017 (2)Д1НафтанБеларусь121
2018 (1)Д2ГранітБеларусь130
2018 (2)Д2НафтанБеларусь122
2019Д2НафтанБеларусь283
2020Д2НафтанБеларусь260
2021Д2НафтанБеларусь310
2022Д2НафтанБеларусь230
2023 (1)Д2МаладзечнаБеларусь142
  1. ↑ Aleksey Plyasunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом"
  3. ↑ Украинец Гордя и еще 4 игрока не подошли «Нафтану»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 26 жніўня 2017.
  4. ↑ Пятеро футболистов покинули "Гранит"
  5. ↑ Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
  6. ↑ Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 16 лютага 2023.
  7. ↑ Два игрока покинули "Молодечно" (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.