Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка
Slesarenko aleksej alekseevich.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1919(1919-03-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2005
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык
Мова твораў: беларуская, украінская
Узнагароды: Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі


Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка (7 сакавіка 1919, Кіеў2005) — беларускі пісьменнік, перакладчык, акцёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучыўся ў Брагінскай сярэдняй школе, пазней яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С. Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (Р. Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А. Даўжэнка). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954-1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Усесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962-1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолжение радости» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.

Пераклаў на беларускую мову кнігу А.А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Зноскі

  1. Слесарэнка Аляксей. ЛитМиир. Праверана 7 сакавіка 2019.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.