Аляксей Віталевіч Тараканаў
Поўнае імя | Аляксей Віталевіч Тараканаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 сакавіка 1996[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||
Вага | 61 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Пасада | трэнер дубліруючага складу | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996, Старыя Дарогі) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам дубліруючага складу клуба «Мінск».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове.
З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт[3]. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.
У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[4]. У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6].
У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам[7], аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду.
У пачатку 2021 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска». У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
14 | 1 |
2014 | дубль | Мінск | ![]() |
29 | 2 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() |
19 | 3 |
2016 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
21 | 3 |
2017 | Д1 | Іслач | ![]() |
13 | 0 |
2018 | Д2 | Белшына | ![]() |
23 | 2 |
2019 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
8 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Tarakanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksei_tarakanov/
- ↑ Алексей Тараканов стал первым новичком "Ислочи"
- ↑ "Белшина" арендовала у "Ислочи" Тараканова
- ↑ Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в "Ислочь" из аренды
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ↑ Пять игроков продлили соглашения со "Сморгонью"
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Старых Дарогах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Трактар Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі