Аляксей Генадзевіч Хацкевіч
Выгляд
Аляксей Генадзевіч Хацкевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генадзь Хацкевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Анатоль Васілевіч Бараноўскі |
Член у | |
![]() |
Аляксей Генадзевіч Хацкевіч (нар. 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец, аўтар перфармансаў і мультымедыйнага праекта «Саша і Сірожа».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску ў сям’і мастака Генадзя Хацкевіча.
- 1984—1990: Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, аддзяленне жывапісу;
- 1990—1991: Беларускі універсітэт культуры, аддзяленне кіраўніка народнага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- 1992—1997: Беларуская акадэмія мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу;
- 1997—1999: школа мастацтваў Масана (Барселона, Іспанія).
З 1991 года актыўная выставачная дзейнасць, удзел у міжнародным біенале, плэнерах і сімпозіумах.
З 2000 года аўтар і ўдзельнік праекта «Саша и Сирожа» (анімацыя, коміксы, відэа-арт).
Заснавальнік кірунку дэкаратыўна-абстрактны рэалізм (Д. А. Р.). Член Саюза мастакоў Беларусі з 2008 года.
Творчыя праекты, жывапіс, інсталяцыі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Германіі, Англіі, Галандыі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі, Польшчы, Літвы і Украіны.