Генадзь Хацкевіч
Генадзь Хацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 2014 (61 год) |
Месца смерці | |
Дзеці | Аляксей Хацкевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Сяргей Пятровіч Каткоў, Алег Вікенцьевіч Луцэвіч і Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін; 3 чэрвеня 1952, Мінск — 25 красавіка 2014, Мінск) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 чэрвеня 1952 года ў Мінску. У 1962—1968 гадах вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова, у 1968—1972 гадах Мінскім мастацкім вучылішчы ў Алега Луцэвіча, у 1976—1982 гадах у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (кіраўнік дыплома — Гаўрыла Вашчанка). Удзельнік выставак з 1972 года[1].
У 1987 годзе паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998)[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой[1].
Памёр 25 красавіка 2014 года ў Мінску[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Аляксей (нар. 1972) таксама мастак.