Аляксей Максімавіч Калтыгін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Калтыгін)
Футбол
Аляксей Калтыгін
Поўнае імя Аляксей Максімавіч Калтыгін
Нарадзіўся 27 ліпеня 2000(2000-07-27)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2018 Беларусь Узда 10 (-9)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Белшына-2 (Бабруйск) 6 (-9)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 2 (-2)
2021—2022 Беларусь Крумкачы (Мінск) 30 (-28)
2022   Беларусь Слуцк 0 (0)
2023— Беларусь Хваля (Пінск) 22 (-34)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.

Аляксей Калтыгін (нар. 27 ліпеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец сталічнай СДЮШАР «Трактар». Выступаў за «Трактар» у Чэмпіянаце АЛФ, у 2018 годзе знаходзіўся ў дублюючым складзе БАТЭ, пасля гуляў у Другой лізе за «Узду». Сезон 2019 пачынаў у дублі мінскага «Тарпеда», а пасля спынення існавання клуба далучыўся да «Белшыны-2».

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», дзе быў рэзервовым брамнікам. У лютым 2021 года перайшоў у «Крумкачы»[2] і замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» на 2 гады і быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк» да канца сезона 2022[3]. У слуцкай камандзе быў другім брамнікам, заставаўся на лаўцы запасных і не з’яўляўся на полі. У снежні 2022 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Слуцк»[4].

У лютым 2023 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[6]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка пінчукоў. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Хваляй»[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль БАТЭ Беларусь 0 0
2018 (2) Д3 Узда Беларусь 10 −9
2019 (1) дубль Тарпеда Беларусь 2 −5
2019 (2) Д3 Белшына-2 Беларусь 6 −9
2020 Д2 Спадарожнік Беларусь 2 −2
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 30 −28
2022 дубль Слуцк Беларусь 9 −?
2023 Д2 Хваля Беларусь 22 −34

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в http://sfc-slutsk.by/person/399
  2. Шибун и Колтыгин стали игроками НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  3. Алексей Колтыгин подписал контракт с клубом (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (10 сакавіка 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  4. Три футболиста покинули "Слуцк" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Вратарь Алексей Колтыгин покинул «Крумкачы» (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (5 лютага 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Колтыгин заключил соглашение с "Волной" (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  7. "Витебск" продлил контракт с Гулецким (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.