Аляксей Аляксандравіч Плясуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Плясуноў)
Футбол
Аляксей Плясуноў
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Плясуноў
Нарадзіўся 3 студзеня 1991(1991-01-03)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Віцебск 2 (0)
2012—2013 Беларусь Полацк 41 (3)
2013—2014 Беларусь Віцебск 15 (0)
2014—2016 Беларусь Слонім 51 (2)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 15 (0)
2017 Беларусь Орша 14 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (1)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2018—2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 120 (5)
2023 Беларусь Маладзечна 14 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2023.

Аляксей Плясуноў (нар. 3 студзеня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным іграком. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 года страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У ліпені 2016 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў[3], і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе «Оршы». У ліпені 2017 года перайшоў у «Нафтан», дзе стаў іграком асновы.

У пачатку 2018 года трэніраваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені 2018 года пакінуў «Граніт»[4] і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у аснове, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клуб па заканчэнні сезона 2022, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5].

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[6]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Віцебск Беларусь 6 0
2009 дубль Віцебск Беларусь 25 2
2010 Д1 Віцебск Беларусь 2 0
2011 дубль Віцебск Беларусь 32 0
2012 Д2 Полацк Беларусь 28 2
2013 (1) Д2 Полацк Беларусь 13 1
2013 (2) Д2 Віцебск Беларусь 14 0
2014 (1) Д2 Віцебск Беларусь 1 0
2014 (2) Д2 Слонім Беларусь 15 0
2015 Д2 Слонім Беларусь 23 0
2016 (1) Д2 Слонім Беларусь 13 2
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 15 0
2017 (1) Д2 Орша Беларусь 14 0
2017 (2) Д1 Нафтан Беларусь 12 1
2018 (1) Д2 Граніт Беларусь 13 0
2018 (2) Д2 Нафтан Беларусь 12 2
2019 Д2 Нафтан Беларусь 28 3
2020 Д2 Нафтан Беларусь 26 0
2021 Д2 Нафтан Беларусь 31 0
2022 Д2 Нафтан Беларусь 23 0
2023 (1) Д2 Маладзечна Беларусь 14 2

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksey Plyasunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом"
  3. Украинец Гордя и еще 4 игрока не подошли «Нафтану»
  4. Пятеро футболистов покинули "Гранит"
  5. Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
  6. Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 16 лютага 2023.
  7. Два игрока покинули "Молодечно" (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.