Аляксей Пятровіч П’янкоў
Аляксей Пятровіч П’янкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (16) сакавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1987 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксей Пятровіч П'янкоў (3 сакавіка 1901, Перм — 12 лістапада 1987, Мінск) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1949), прафесар (1950). Першы ў беларускай гістарычнай навуцы ўзняў праблему перыядызацыі беларускай савецкай гістарыяграфіі (артыкул «Основные этапы в развитии белорусской историографии»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1925 годзе скончыў грамадска-педагагічнае аддзяленне педагагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў школах Пермі.
У перыяд вучобы і працы ў Пермі ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Гуртка па вывучэнні Паўночнага краю пры Пермскім універсітэце і Таварыства гістарычных, філасофскіх і сацыяльных навук. Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Урала і Прыкам'я, галоўным чынам гаспадаркі ўральскай вёскі XVII–XVIII стст. Па заданні Археаграфічнай камісіі пры АН СССР праводзіў абследаванне фондаў Пермскага акруговага архіва з мэтай выяўлення гістарычных матэрыялаў. У прыватнасці, ім першым былі ўведзены ў навуковы ўжытак такія каштоўныя крыніцы па гісторыі прыкамскай прыгоннай вёскі і горназаводскіх гаспадарак строганаўскай групы як адказныя кнігі.
З 1934 года — дацэнт кафедры гісторыі народаў СССР у Палтаўскім педінстытуце.
У 1937–1941 гадах — загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР і адначасова з 1937 года — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта. У 1937—1941 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР.
У 1941–1945 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пермі, быў загадчыкам кафедрай гісторыі СССР Пермскага (тады Молатаўскага) універсітэта.[1]
З 16 верасня да 14 кастрычніка 1941 года — дэкан адноўленага пры Пермскім (Молатаўскім) універсітэце гісторыка-філалагічнага факультэта[2].
У другой палове 1940-х — пачатку 1980-х гадоў працаваў у Беларускім універсітэце. У 1946–1950 ведаў там кафедрай гісторыі народаў СССР.
У 1943 годзе — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага ўніверсітэта.
Апроч навуковай дзейнасці, А. П. П'янкоў займаўся і грамадскай: у 1938–1947 гадах дэпутат Мінскага гарсавета.[3]
У 1945—1950 гадах загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1948 годзе абараніў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму: «Феадальныя адносіны ў Паўночна-Усходняй Русі да пачатку XVI ст.». У тым жа годзе прысуджана ступень доктар гістарычных навук, у 1950 годзе — навуковае званне прафесар.
З верасня 1948 года — прарэктар па навуковай працы і па сумяшчальніцтве загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР (1946–1950) Беларускага ўніверсітэта.
З 1950 года працаваў у Магілёўскім, у 1954—1978 гадах — Мінскім педагагічным інстытуце. Памёр 12 лістапада 1987 года.
У Беларускім універсітэце навуковая праца А. П. П'янкова працякала ў дзвюх абласцях: сацыяльная гісторыя Старажытнай Русі (якой прысвечаны дзве яго дысертацыі і некаторыя іншыя працы) і гісторыя Беларусі.
Выбраныя навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Хозяйство вогулов в XVII веке // Пермский краведческий сборник. Пермь, 1926. Вып. 2.;
- Хозяйство уральской деревни в эпоху торгового капитализма: (Очерк из экономической истории Урала XVII века). Пермь, 1926.;
- Пережитки пугачевщины на Урале в 80-х годах XVIII столетия // Пермский краеведческий сборник. Пермь, 1927. Вып. 3.;
- Экономические предпосылки Октября на Урале // Борьба за власть. Пермь, 1927. Т. 3, кн. 4.;
- Поземельный строй прикамской крепостной деревни конца XVIII века по отказным делам Пермского окрархива // Сборник О-ва ист., филос. и социальных наук при Перм. ун-те. Пермь, 1929. Вып. 3.;
- Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Минск: Издательство БГУ, 1980.
Зноскі
- ↑ ПГУ в годы Великой Отечественной войны // Кертман Л. Е., Васильева Н. Е., Шустов С. Г. Первый на Урале. Пермь: Пермское книжное издательство, 1987. 235 с. С. 70.
- ↑ Даныя архіва ПГНДУ.
- ↑ П'янкоў Аляксей Пятровіч // Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
- Валахановіч А. І. П’янкоў Аляксей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 156—157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- П'янкоў Аляксей Пятровіч Архівавана 1 чэрвеня 2022. // Гістарычны факультэт БДУ
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі СССР
- Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў