Аляксей Мануэлевіч Рыас

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксей Рыас)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Рыас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Мануэлевіч Рыас
Нарадзіўся 14 мая 1987(1987-05-14)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Перу Перу
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 189 (31)
2015 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 88 (12)
Нацыянальная зборная**
2016 — Сцяг Беларусі Беларусь 10 (1)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Аляксей Рыас (нар. 14 мая 1987, Мінск) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.

У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[3]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезону 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезону 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[4], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 26 1
2006 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 1 0
2007 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 20 1
2008 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 19 2
2009 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 14 1
2010 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 26 4
2011 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 22 2
2012 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 27 7
2013 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 30 8
2014 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 30 6
2015 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 20 5
2016 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 24 2
2017 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 24 3
2018 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 20 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]