Аляксей Генадзевіч Хацкевіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксей Хацкевіч)
| Аляксей Генадзевіч Хацкевіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1972 (53 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Генадзь Хацкевіч |
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Уплыў | Анатоль Васілевіч Бараноўскі |
| Член у | |
Аляксей Генадзевіч Хацкевіч (нар. 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец, аўтар перфармансаў і мультымедыйнага праекта «Саша і Сірожа».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску ў сям’і мастака Генадзя Хацкевіча.
- 1984—1990: Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, аддзяленне жывапісу;
- 1990—1991: Беларускі універсітэт культуры, аддзяленне кіраўніка народнага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- 1992—1997: Беларуская акадэмія мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу;
- 1997—1999: школа мастацтваў Масана (Барселона, Іспанія).
З 1991 года актыўная выставачная дзейнасць, удзел у міжнародным біенале, плэнерах і сімпозіумах.
З 2000 года аўтар і ўдзельнік праекта «Саша и Сирожа» (анімацыя, коміксы, відэа-арт).
Заснавальнік кірунку дэкаратыўна-абстрактны рэалізм (Д. А. Р.). Член Саюза мастакоў Беларусі з 2008 года.
Творчыя праекты, жывапіс, інсталяцыі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Германіі, Англіі, Галандыі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі, Польшчы, Літвы і Украіны.