Аляны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
Аляны на карце Беларусі ±
Аляны (Беларусь)
Аляны
Аляны (Гродзенская вобласць)
Аляны

Аля́ны[1] (трансліт.: Aliany, руск.: Оляны) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1569 годзе вёска згадваецца як каралеўская ўласнасць у Ашмянскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.

У 1782 годзе тут, ва ўладанні ашмянскай суддзёўны Важынскай, была «ўзнесена» капліца, але праз паўстагоддзя яна ўжо не дзейнічала.

Аляны, сядзіба Важынскіх, мал. 1896

Калі пасля падаўлення паўстання 1831 г. пан Парфірый Важынскі быў сасланы ў Сібір, ён даў зарок пабудаваць, а дакладней — адрадзіць, у сваім маёнтку капліцу, калі вернецца на радзіму. Адбылося гэта толькі праз 25 гадоў, але абяцанне сваё пан Важынскі выканаў. Так на мясцовых могілках з’явілася каменная капліца ў стылі класіцызм. У алянскім палацы Важынскіх здаўна знаходзілася копія абраза Маці Божай Барунскай, па легендзе, калі царскія ўлады вырашылі зачыніць барунскі кляштар, Важынскія замянілі арыгінал на копію. У 1926 г. абраз быў вернуты ў касцёл, у 1927 г. рэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г. Шрамоўнай.

Капліца спачатку была прыпісана да ашмянскай парафіі, але пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена і пакінута. «За польскім часам» капліца адрадзілася і належала да барунскай парафіі. Зараз яна знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], да 17 студзеня 1969 года — у склад Куцавіцкага сельсавета[3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца ўзведзена з бутавага каменю з атынкаванымі ўстаўкамі з цэглы. Уяўляе сабою атынкаваны знутры зальны аб’ём са слаба выяўленым трансептам, яго тарцы — як галоўны, так і алтарны фасады — завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Кампазіцыю капліцы ўвенчвала, магчыма, толькі сігнатурка. Пад капліцай зроблены склеп-пахавальня.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]