Аліба (абат)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аліба
катал.: Oliba
Abad oliba.jpg
998 — 1003
 
Дзейнасць: абат, ксёндз
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 971[1]
Смерць: 30 кастрычніка 1046(1046-10-30)[1]
Пахаванне:
  • Сабор Святога Пятра[d]
Дынастыя: Барселонскі дом[d]
Бацька: Аліба Кабрэта[d]
Маці: Эрменгарда Ампур'яская[d]

Аліба (катал.: Oliba) (каля 971, Бесалу — 30 снежня 1046, Канфлент) — граф Бергі і Рыпольеса (988—1003), абат манастыроў Санта-Марыя-дэ-Рыполь і Сан-Мігель-дэ-Кюкса (катал.: Sant Miquel de Cuixà) (1008—1046), біскуп Віка (1018—1046). Лічыцца адным з духоўных заснавальнікаў Каталоніі і адным з найважнейшых прэлатаў свайго часу на Пірэнейскім паўвостраве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аліба паходзіў з шляхетнага каталонскага дома (серданьская галіна Барселонскай дынастыі). Ён адрокся ад свецкіх уладанняў і стаў абатам манастыра Санта-Марыя-дэ-Рыполь. Пасля абраны біскупам горада Вік, Аліба шмат пісаў і пакінуў пасля сябе шматлікія працы аб сваім часе. Самымі галоўнымі, аднак, з'яўляюцца арабскія рукапісы, перакладзеныя ім на лацінскую мову на карысць усёй Еўропы.

Аліба спрыяў развіццю руху «Свет і Божае Перамір'е» (лац.: Pax Dei, Treuga Dei; ням.: Gottesfrieden, фр.: Paix de Dieu, катал.: Pau i Treva de Déu), да 1022 і ў 1027 гадах адбылася пагадненне і падпісанне гэтага дагавора з іншымі біскупамі і дваранамі ў Toulouges (Русільён) і дзе было сказана, што ўсё: дваране, рыцары, сяляне і манахі, згаджаюцца з увядзеннем дзён у годзе, у якія ніхто не мог сварыцца ні з кім і ўцекачы маглі схавацца ў царквах і святых месцах, упэўненыя ў абароне.

Аліба быў настолькі ўплывовы, што ў 1023 кароль Санча III Наварскі раіўся з ім па дарэчнасць жаніцьбы сваёй сястры Уракі Гарсес з яе траюрадным братам Альфонса V (у выніку біскуп запярэчыў, але Санча праігнараваў гэтае пярэчанне). Яго лісты паказваюць, што Альфонса і яго пераемнік Бярмуда III лічыліся імператарам ўсёй Іспаніі, у той час як кароль Наварскі быў проста манархам, хоць у канчатковым выніку манархам Піренэяў.

Аліба заснаваў або рэфармаваў манастыры Мансерат (1025), Флувія і г.д, і асвяціў або спрыяў мностве іншых цэркваў, такіх як Манастырская базыліка Манрэса. Менавіта ён стварыў Асамблеі свету і перамір'я, правобраз будучага каталонскага парламента, каб дапамагчы дваранам ў кіраванні. Ён быў блізкім дарадцам барселонскага графа Берэнгера Рамона I і рэканструяваў сабор горада Вік пры падтрымцы яго маці, графіні Эрмесэнды Каркасонскай. Новы сабор быў зноў адкрыты перад святам Пятра і Паўла 31 жніўня 1038 г.

Аліба памёр у сваім манастыры Сан-Мігель-дэ-Кюкса ў 1046.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе каледж Абат Аліба быў створаны ў якасці прыватнага філіяла Універсітэта Барселоны. У 2003 годзе ўрад Каталоніі ухваліў пераўтварэнне каледжа ва ўніверсітэт Abat Oliba CEU University. Гэтая назва выбрана для праслаўлення імя Алібы, «які тысячу гадоў таму заклаў асновы Каталоніі, якая зараджаецца на аснове рымскай і хрысціянскай культуры»[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Oliba // Spanish Biographical DictionaryReal Academia de la Historia. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Principios y Misión (ісп.) . Universitat Abat Oliba CEU. Праверана 17 сакавіка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ramón Menéndez Pidal. The Cid and his Spain. 1929 год.
  • Herbermann, Charles, ed. Catholic Encyclopedia. Robert Appleton Company. 1913 год.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]