Стайкі (спартыўны комплекс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стайкі
Архітэктар П. Пугач[d], У. К. Машукоў[d], Мікалай Васілевіч Драздоў і Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч
Сайт stayki.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» — спартыўны комплекс у в. Ельніца Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, паблізу аўтамагістралі Мінск — Магілёў. З’яўляецца буйнейшай спартыўнай базай краіны па падрыхтоўцы нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь да чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў па больш чым 20 відах спорту, а таксама месцам для адпачынку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зала-манеж

Гісторыя спорткомплекса пачынаецца з 1947 года, калі ва ўрочышчы «Стайкі» быў разбіты палатачны гарадок для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўсесаюзнага фізкультурнага параду ў Маскве. Спартыўны комплекс пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў. З 1970 года база падрыхтоўкі футбалістаў і лёгкаатлетаў[1]. У 1973 г. рэспубліканская база «Стайкі» перайменавана ў Алімпійскі спартыўны лагер.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Займае плошчу 136 га, з іх 76 га пад лесам. Комплекс уключае універсальную залу-манеж для заняткаў па асобных відах лёгкай атлетыкі, гульнявых і прыкладных відах спорту (72х49 м, архітэктары П. Пугач, У. Машукоў), залу для трэніровак футбалістаў (54х36 м), гімнастычную (30х20 м), две залы для фехтавання (24х12 м), дапаможныя і тэхнічныя памяшканні, гатэль для спартсменаў (архітэктар М. Драздоў), рэабілітацыйны цэнтр, сталоўку, бібліятэку, кінаканцэртную і кіналекцыйную залы і інш[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыйны акцэнт комплексу — універсальная зала-манеж, выразнае архітэктурнае аблічча якой дасягаецца выкарыстаннем клеедраўляных[ru] трохшарнірных арак пралётам 49 м[1].

Будынак гасцініцы

Будынкі гатэля, залы для трэніровак футбалістаў і іншых кампазіцыйна падпарадкаваныя архитэктуры асноўнага збудавання, маюць простыя лаканічныя формы, добра ўпісваюцца ў маляўнічы ландшафт. У комплекс таксама ўваходзяць: шэсць футбольных палёў, восем валейбольных, дзевяць баскетбольных і сем гандбольных пляцовак, шэсць тэнісных кортаў, штучны праточны вадаём (36 га)[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]