Аліса Самуілаўна Самсонава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аліса Самуілаўна Самсонава
Дата нараджэння 2 ліпеня 1940(1940-07-02) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мікрабіялогія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар

Аліса Самуілаўна Самсо́нава[1] (нар. 2 ліпеня 1940) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску. У 1967 годзе скончыла біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года працуе ў Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 1975 года — Аддзел мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР), з 1994 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з навакольным асяроддзем, метабалічных шляхах ператварэння імі ксенабіётыкаў, па выкарыстанні біятэхналогій у мэтах ачысткі навакольнага асяроддзя ад шкодных арганічных рэчываў. Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Влияние Rhizobium lupiтni и микроэлементов на резистентность люпина к фузариозной корневой гнили: диссертация … кандидата биологических наук : 03.00.07. — Минск, 1975. — 147 с.: ил.;
  • Невидимые санитары биосферы / Т. Г. Зименко, А. С. Самсонова — Минск: Наука и техника, 1984. — 80 с. ил.;
  • Микробы против микробов, [Текст], [для широкого круга читателей] / Академия наук Белорусской ССР, Институт микробиологии; [науч. ред. д-р биол. наук Т. Г. Зименко] — Минск: Наука и техника , 1985 . — 68, [2] с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]