Амяльное

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Амяльное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
адселены чалавек
СААТА
3208828001
Амяльное на карце Беларусі ±
Амяльное (Беларусь)
Амяльное
Амяльное (Гомельская вобласць)
Амяльное

Амяльно́е[1] (трансліт.: Amiaĺnoje, руск.: Омельное) — былы пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя як хутар. У 1926 годзе ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарога, якая звязвае пасёлак з Веткай. Планіроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 32 двары, 183 жыхары.
  • 1940 год — 55 двароў, 175 жыхароў.
  • 1959 год — 221 жыхар (паводле перапісу).
  • 1969 год — 51 двор.
  • 1992 год — жыхары (44 сям’і) пераселеныя.
  • 2004 год — жыхароў няма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Аме́льнае
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0