Анастас Аляксандравіч Сіцынскі
Анастас Аляксандравіч Сіцынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1919 |
Род дзейнасці | акушэр, урач |
Навуковая сфера | ахова здароўя, гінекалогія і акушэрства[d] |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастас Аляксандравіч Сіцынскі (11 кастрычніка 1862, г. Бабруйск — 1919) — беларускі акушэр-гінеколаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1912)[1][2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і столаначальніка павятовага суда[4]. У чэрвені 1885 года паспяхова закончыў курс прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата. Праз два гады закончыў курс медыцынскіх навук у Маскоўскім універсітэце[1], удастоены ступені лекара і звання павятовага ўрача[4].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў сельскім урачом у Карэлічах і гарадскім урачом у Мінску ў 1887-91 гадах[1]. 8 мая 1893 года абараніў доктарскую дысертацыю ў ваенна-медыцынскай акадэміі на тэму: «Акушерская помощь в Минской губернии 1880—1890 гг.»[4].
З 1892 года працаваў у Пецярбургу[1]. Працуючы акушэрам Пецярбургскага дварцовага шпіталя, прымаў актыўны ўдзел у працы Таварыства мінскіх урачоў. У 1903 годзе яго выбралі ганаровым членам гэтага таварыства. Прымаў асабісты ўклад у стварэнні бібліятэкі таварыства[4].
З 1912 года ў Варшаве[1]. З 27 чэрвеня 1914 года прызначаны прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта на кафедры акушэрства і жаночых хвароб.
У час Першай сусветнай вайны медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта быў эвакуіраваны ў г. Растоў-на-Доне[5]. Падчас эвакуацыі ў 1915 годзе была створана кафедра і клініка «акушэрства і жаночых хвароб», якую ўзначаліў А. Сіцынскі. Гэтая клініка стала пачаткам узнікнення Растоўскай школы акушэраў-гінеколагаў[5].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.
- Акушерская помощь в Минской губернии. (1880—1889 гг.) : Дис. на степ. д-ра мед. Анастасия Сицинского. — Санкт-Петербург : тип. П. П. Сойкина, 1893. — 212 с.; 23. — (Серия диссертаций, допущенных к защите в Военно-медицинской академии в 1892—1893 академическом году; № 53).
Зноскі
- ↑ а б в г д Сицинский Анастас Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 576. — 737 с.
- ↑ Кульпанович О. А. Из истории медицины Беларуси: Интеграция в мировую науку(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 299. Воп. 1. Спр. 857. Л. 492.
- ↑ а б в г Анастас Аляксандравіч Сіцынскі(недаступная спасылка)
- ↑ а б Ростовская школа акушеров-гинекологов Архівавана 9 сакавіка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сицинский Анастас Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 576. — 737 с.
- Родам з Бабруйска // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 139.
- Сіцынскі Анастас Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі ў 1919 годзе
- Дактары навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Члены Таварыства мінскіх урачоў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гінеколагі Беларусі
- Медыкі Беларусі
- Акушэры Беларусі