Перайсці да зместу

Анатоль Аляксандравіч Махнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Махнач
Дата нараджэння 13 ліпеня 1951(1951-07-13) (73 гады)
Месца нараджэння
Бацька Аляксандр Сямёнавіч Махнач
Маці Ніна Аляксандраўна Махнач
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Аляксандравіч Махнач (н. 13 ліпеня 1951, Масква) — беларускі геолаг. Акадэмік НАН Беларусі (член-карэспандэнт з 1994 г.), доктар геолага-мінералагічных навук (1990).

Сын А. С. Махнача і Н. А. Махнач. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). 3 1973 г. у Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі (з 1994 г. намеснік дырэктара, з 1998 г. — дырэктар).

Навуковыя працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі.

3 1999 г. старшыня Беларускага геалагічнага таварыства.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980.
  • Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А. В. Кудзельскім, У. М. Шымановічам).
  • Катагенез и подземные воды. Мн., 1989.
  • Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн., 1994 (у сааўт.).
  • Геалагічная будова і гісторыя геалагічнага развіцця // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. II. Рэспубліка Беларусь. Мн., 2004.

Зноскі