Анатоль Васілевіч Макараў
| Поўнае імя | Анатоль Васілевіч Макараў | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
10 красавіка 1996[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 183 см[2] | ||||||||||||||||||
| Вага | 68 кг[2] | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 88 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Анатоль Макараў (нар. 10 красавіка 1996, Ратамка) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сочы».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2013 года гуляў за дубль клуба, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на поле не выйшаў. У лютым 2018 года разам з братам Сцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2019 года перайшоў у «Смалявічы». Стаў іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным іграком каманды ў Вышэйшай лізе, аднак не здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[3].
У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года заставаўся на лаўцы запасных, пасля з-за забароны Міністэрства спорту і турызму быў выключаны з заяўкі клуба і не прымаў удзел у афіцыйных матчах.
У ліпені 2023 года падпісаў кантракт з тульскім «Арсеналам»[5]. У чэрвені 2024 года пакінуў тульскі клуб[6] і неўзабаве стаў іграком «Сочы»[7].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2013 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 9 | 0 |
| 2014 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 31 | 0 |
| 2015 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 5 |
| 2016 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 2 |
| 2017 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 9 |
| 2018 | Д2 | Слонім-2017 | 26 | 3 |
| 2019 | Д2 | Смалявічы | 26 | 5 |
| 2020 | Д1 | Смалявічы | 27 | 3 |
| 2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 16 | 0 |
| 2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 25 | 0 |
| 2023 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 0 | 0 |
| 2023/24 | Д2 | Арсенал | 31 | 2 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Anatoliy Makarov // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-24948/
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Бурко, Абрамович и Макаров подписали контракты с «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Арсенал" из Тулы объявил о подписании контракта с белорусским хавбеком (руск.). football.by (26 ліпеня 2023). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Анатолий Макаров покинул тульский "Арсенал" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Анатолий Макаров стал игроком "Сочи" (руск.). football.by (25 чэрвеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.