Перайсці да зместу

Уладзімір Рыгоравіч Цалко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Цалко
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 2009 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Лявонцій Харужык
Пераемнік Андрэй Каўхута

Нараджэнне 18 снежня 1952(1952-12-18) (71 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Уладзі́мір Рыго́равіч Цалко́ (нар. 18 снежня 1952, в. Скалодзін Мазырскага раёна, Гомельская вобласць БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (20092014).

Уладзімір Цалко нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Скалодзін Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў Мазырскі палітэхнікум.

19741975 — майстар завода «Мазыркабель».

19751986 — на розных пасадах у сістэме «Мазырсельбуда».

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

19861989 — кіраўнік Мазырскага райвыканкама.

19932000 — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

20002007 — старшыня Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыль).

20072009 — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

26 чэрвеня 2009 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

27 снежня 2014 быў вызвалены ад пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую работу[1].

Узнагароджаны ордэнам Пашаны і медалем «За працоўныя заслугі».

Зноскі