222 альбомы беларускага року

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
222 альбомы беларускага року і ня толькі…
Выданне
Жанр публіцыстыка
Аўтар Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2006
Выдавецтва БМАgroup
Колькасць старонак 431

«222 альбо́мы белару́скага ро́ку і ня то́лькі…» — публіцыстычнае выданне беларускіх рок-журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, у якім поўна адбіваецца гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры рэцэнзій. Кніга расказвае пра альбомы беларускіх гуртоў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі ад 1930-х гадоў да сучаснасці. Стылістыка мовы і папулярнасць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў, акрамя гэтага кніга стала даведачным матэрыялам для арганізатараў школьных музычных конкурсаў, імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў.[1][2]

Зноскі

  1. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… (руск.) . История путешествий (5 июня 2008). Праверана 26 верасня 2019.
  2. Святлана Вакула. “222 альбомы беларускага року” 16 траўня ў Віцебску , Народныя навіны Віцебска(англ.) бел. (12/5/09 12:52). Праверана 26 верасня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]