Анатоль Піліпавіч Жлоба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Піліпавіч Жлоба
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1923(1923-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1995(1995-08-19) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1988)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Анатоль Піліпавіч Жло́ба[1] (21 кастрычніка 1923 — 19 жніўня 1995) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Папоўка Быхаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

З 1943 па 1948 гады ў Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення ў Днепрапятроўскай вобласці. У 1957—1958 гадах праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры 20-й хірургічнай клінікі ў Ленінградзе. Працаваў у Томску загадчыкам хірургічнага аддзялення. У 1968—1995 гадах у Віцебскім медыцынскім інстытуце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1985 гадах — прарэктар Віцебскага медыцынскага інстытута.

Памёр 19 жніўня 1995 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па абдамінальнай хірургіі, інструментальных метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці і інш. Вынайшаў хірургічную іголку для пункцый брушной поласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жлоба Анатоль Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Жлоба Анатолий Филиппович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 271.
  • Анатолий Филиппович Жлоба (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. — 1994. — № 1. — С. 69.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]