Анатоль Уладзіміравіч Ткачук
Анатоль Уладзіміравіч Ткачук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 студзеня 1962 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Анатоль Уладзіміравіч Ткачук (нар. 4 студзеня 1962, в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў галоўным інжынерам калгаса «50 год Кастрычніка» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, начальнікам аддзела аўтаперавозак, намеснікам старшыні па вытворчасці Іванаўскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія», начальнікам кацельні міжкалгаснага санаторыя «Алеся» Іванаўскага раёна, галоўным інжынерам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванаўскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя Горкага Іванаўскага раёна, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ляскавічы-агра» Іванаўскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама (2005—2016).
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016—2019).
У маі 2019 года быў прызначаны старшынёй Іванаўскага райвыканкама.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Старшыні Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў