Анатоль Фёдаравіч Вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Фёдаравіч Вялікі
Дата нараджэння 29 лютага 1956(1956-02-29) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2002)
Альма-матар
Узнагароды

Анатоль Фёдаравіч Вялікі (нар. 29 лютага 1956) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 2002 года кандадат гістарычных навук. Кандыдацкая дысертацыя: «Абмен насельніцтвам паміж БССР Польшчай. 1944—1946 гг.» З 1998 па 2019 гады працаваў у БДПУ імя М. Танка. У 1998 і 2001 гадах праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце, у 2000 годзе ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона і ў 2005 годзе ў Варшаўскім універсітэце. З 2015 па 2019 гады займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў.

Даследуе гісторыю беларуска-польскіх, польска-беларускіх узаемаадносін, гісторыю польскай нацыянальнай меншасці, архіваў і архіўнай справы ў Беларусі ў XX ст.

Лаўрэат прэміі «Przeglądu Wschodniego» за сукупнасць прац па гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 112 артыкулаў, апублікаваных у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, а гэта жа:

  • На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944—1946 гг.) (2005)
  • Беларусь-Польшча. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955—1959 гг. XX ст. (2007)
  • Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944—1959 гг. (2009)
  • Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914—1919 гг.) (зб. дакументаў Т.1. Ч.1-2 (у сааўт., 2008))
  • Polska-Bialorus. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918—1939. T.1. (у сааўт., 2013)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]