Уборкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уборкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Уборак
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 774
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Убо́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Уборак.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Уборкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ястрабскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ва Уборак. 16 ліпеня да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнякоўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Вазон[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 774 чалавекі[4], з іх 90,1 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 0,6 % — лезгіны[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.