Анатоль Фёдаравіч Дзюбко
| Анатоль Фёдаравіч Дзюбко | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 снежня 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 верасня 2009 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | артылерыя |
| Гады службы | 1941—1976 |
| Званне | |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Анатоль Фёдаравіч Дзюбко (1923 — 2009) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вяліка Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Анатоль Дзюбко нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў вёсцы Горваль (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе. У ліпені 1941 года Дзюбко быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча. З лістапада таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах. Быў паранены. Да жніўня 1944 года лейтэнант Анатоль Дзюбко камандаваў батарэяй 589-га лёгкага артылерыйскага палка 78-й лёгкай артылерыйскай брыгады 27-й артылерыйскай дывізіі прарыву 10-й гвардзейскай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронта. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Латвійскай ССР[1].
29 жніўня 1944 года, калі назіральны пункт атрылерыстаў і стралковае падраздзяленне апынуліся у акружэнні на паўночным захадзе ад горада Мадана, Дзюбко прыняў камандаванне на сябе і арганізаваў кругавую абарону. Калі вораг ужо знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад яго месцазнаходжання, Дзюбко выклікаў агонь дывізіёна на сябе[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Анатоль Дзюбко быў удастоены вызокага звання Героя Савецакга Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5463[1].
Пасля заканчэння вайны Дзюбко працягнуў службу ў Савецкй Арміі. У 1945 годзе скончыў Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. У 1976 годзе у званні палкоўніка Дзюбко быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінске, працаваў інжынерам КБ завода імя Арджанікідзэ. Памер 24 верасня 2009 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам «За службу радзіме ва Узбронеых Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медаляў[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя названа адна з вуліц у Рэчыцы (Гомельская вобласць)[2].
- Материлы, прысвечаныя Герою, захоўваюцца ў Рэчыцкім краязнаўчым музеі.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Анатоль Фёдаравіч Дзюбко на сайце «Героі краіны»
- ↑ Их именами названы улицы Речицы. Дюбко Анатолий Федорович(недаступная спасылка). Дняпровец. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Горвалі
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны


