Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі
Дата нараджэння 22 сакавіка 1956(1956-03-22) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці гісторык, культуролаг, педагог
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Алена Мікалаеўна Барун
Узнагароды

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі (нар. 22 сакавіка 1956 года ў в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык, культуролаг, педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2004).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе паступіў у Брэсцкае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту, якое скончыў з адзнакай. У 1976 годзе паступае на падрыхтоўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля яго заканчэння становіцца студэнтам гістарычнага факультэта гэтага ўніверсітэта, які ён і скончыў у 1982 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства.

У 1982 годзе пачынае сваю працоўную дзейнасць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У 1984 годзе паступае ў аспірантуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму "Праца партыйных арганізацый па фарміраванні навукова-атэістычнага, матэрыялістычнага светапогляду вучняў у сістэме народнай адукацыі (1971-1980 гады): на матэрыялах Беларусі". У 1996 годзе паступае ўжо ў дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 1999 годзе паспяхова абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму "Стараверства на Беларусі ў канцы XVII - пачатку XX стагоддзяў". У 2004 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Культуралогія".

У 2000-2003 гадах займаў пасаду прафесара кафедры гісторыі культуры і рэлігіі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. З 2003 па 2005 год з'яўляўся прарэктарам па навуковай працы, першым прарэктарам Брэсцкага ўніверсітэта, з 2006 года перайшоў на пасаду прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага ўніверсітэта. У цяперашні час займае пасаду прафесара кафедры гісторыі і тэорыі адукацыі, кіраўніка секцыі тэорыі выхавання і педагагічнай антрапалогіі факультэта навук аб адукацыі Беластоцкага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя даследаванні канцэнтруюцца вакол гісторыі культуры і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Ён упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вылучыў у якасці прадмета спецыяльнага комплекснага гістарычнага даследавання стараверства як спецыфічны феномен беларускай культуры, правёў комплексную і сістэмную рэканструкцыю гісторыі беларускіх праваслаўных манастыроў. Актыўна займаецца праблемамі гісторыі і культуры памежжа, шмат гадоў узначальваў Цэнтр даследавання памежжа Брэсцкага ўніверсітэта. Асобныя працы прысвечаны пытанням сацыяльна-культурнай антрапалогіі штодзённасці, царкоўна-канфесійнай гісторыі беларускіх зямель, гісторыі сацальна-эканамічных і сацыякультурных працэсаў беларускага памежжа і інш.

Нагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 - Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • 2011 - Грамата Берасцейскай і Кобрынскай праваслаўнай епархіі
  • 2012 - Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст. / А. А. Гарбацкі. - Брэст: БрДУ, 1999. - 202 с.
  • Введение в историю религии: курс лекций / А. А. Горбацкий. - Брест: БрГУ, 2003. - 159 с.
  • Старообрядчество на белорусских землях: моногр. / А. А. Горбацкий. - Брест: БрГУ, 2004. - 236 с.
  • Введение в историю религии: учеб. пособие / А. А. Горбацкий. - Брест: БрГУ, 2004. - 152 с.
  • Введение в историю религии: учеб. пособие / А. А. Горбацкий. - Минск: Четыре четверти, 2005. - 150 с.
  • Белорусское Полесье: туристские трансъевропейские водные магистрали / Е. Н. Мешечко, А. А. Горбацкий. - Минск: Четыре четверти, 2005. - 95 с.
  • Православные монастыри Беларуси: история и современность. Чонский монастырь: моногр. / А. А. Горбацкий. - Брест: БрГУ, 2011. - 100 с.

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-хозяйственное устройство земель Ивановского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2012. ― № 2. ― С. 14―22.
  • Мотоль в исторической памяти / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2013. ― № 1. ― С. 5―18.
  • Хозяйственно-культурный образ Ивановского района во второй половине ХVI в. / А. А. Горбацкий // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. — 2013. ― Вып. 9, ч. 1. ― С. 78―89.
  • Магдебургское право Мотоля? / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2014. ― № 1. ― С. 6―12.
  • Административно-территориальное устройство земель Малоритского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2015. ― № 1. ― С. 6―18.
  • Малоритские земли в граничных спорах между Великим княжеством Литовским и Польской Короной ( конец XV — начало XVII вв.) / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2015. ― № 2. ― С. 5―11.
  • "Малая родина" как память в исторической антропологии / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2016. ― № 1. ― С. 5―14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]