Андрэй Анатолевіч Гаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Анатолевіч Гаеў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
з 27 снежня 2014
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Георгій Кузняцоў
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 5 лютага 1977(1977-02-05) (42 гады)

Андрэй Анатолевіч Гаеў (5 лютага 1977[1], Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1977 г. у г. Смаргонь Гродзенскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

У 19982000 гадах — спецыяліст ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

У 2000-2001 гадах — кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 2001-2002 гадах — кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002-2003 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004 годзе — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004-2006 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2012 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

У 2012-2014 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь с 27 снежня 2014 г[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]