Перайсці да зместу

Андрэй Анатолевіч Залізняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Анатолевіч Залізняк
руск.: Андрей Анатольевич Зализняк
А. А. Залізняк падчас сваёй лекцыі пра берасцяныя граматы з раскопак 2008 года.
А. А. Залізняк падчас сваёй лекцыі пра берасцяныя граматы з раскопак 2008 года.
Дата нараджэння 29 красавіка 1935(1935-04-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2017(2017-12-24)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Алена Віктараўна Падучава[d]
Дзеці Ганна Андрэеўна Залізняк[d]
Род дзейнасці мовазнавец, дыялектолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства[3], марфалогія мовы і русістыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэ Марцінэ і Вячаслаў Усеваладавіч Іванаў
Вядомыя вучні Ганна Феліксаўна Літвіна[d], Алексей Аляксеевіч Гіпіус[d], Ганна Уладзіміраўна Дыбо[d] і Ганна Канстанцінаўна Паліванава[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Анатолевіч Залізняк (29 красавіка 1935, Масква24 снежня 2017, Масква[4][5][6]) — расійскі лінгвіст. Акадэмік РАН, доктар філалагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства Інстытута славяназнаўства РАН. Член Парыжскага (з 1957) і Амерыканскага (з 1985) лінгвістычных таварыстваў.

Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ (1958), у 1956—1957 гадах стажыраваўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. Да 1960 г. вучыўся ў аспірантуры МДУ, з 1960 г. працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН.

У 1965 годзе ў Інстытуце славяназнаўства РАН прадставіў да абароны на ступень кандыдата навук дысертацыю «Класіфікацыя і сінтэз рускіх флектыўных парадыгм», за якую яму была прысуджана доктарская ступень.

З 1973 г. — прафесар, выкладаў у МДУ і шэрагу замежных універсітэтаў (ФРГ, Францыя, Швейцарыя), у апошнія гады рэгулярна чытаў на філалагічным факультэце МДУ лекцыі пра раскопкі ў Ноўгарадзе і іншых гарадах і пра звязаныя з імі лінгвістычныя знаходкі, у т.л. берасцяныя граматы.

Член-карэспандэнт РАН з 1987 г., акадэмік з 1997 года.

Уклад у навуку

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага і рускага мовазнаўства, даследчык праблем рускай і славянскай марфалогіі, лексікалогіі, акцэнталогіі і дыялекталогіі. Вывучаў старажытныя кантакты славянскіх і іранскіх моў, напісаў кароткі граматычны нарыс санскрыту, зрабіў значны ўклад у вывучэнне «Слова пра паход Ігараў».

У працах 1960-х гадоў, абагульненых у дысертацыі і манаграфіі пра рускае імянное словазмяненне, А. А. Залізняк дэталёва разгледзеў пытанні марфалагічнай тэорыі і марфалогіі рускай мовы, развіў і ўдасканаліў ідэі Маскоўскай лінгвістычнай школы, увёў новы спосаб граматычнага апісання — граматычны слоўнік.

З 1970-х гадоў займаўся пераважна пытаннямі гісторыі рускай і іншых славянскіх моў. У 1985 г. апублікаваў манаграфію, у якой упершыню дадзены сінхронны аналіз трох акцэнтуацыйных сістэм (праславянскай, старажытнарускай і сучаснай рускай), выяўлены сувязі паміж імі.

А. А. Залізняк заклаў асновы вывучэння старажытнанаўгародскага дыялекту па матэрыяле берасцяных грамат. На працягу многіх гадоў даследаваў мову берасцяных грамат, знойдзеных пры археалагічных раскопках. А. А. Залізняк напісаў лінгвістычны каментарый да чатырох тамоў фундаментальнага выдання тэкстаў грамат на бяросце, падрыхтаванага сумесна з археолагам, акадэмікам В. Л. Яніным.

  • Лаўрэат Дзямідаўскай прэміі (1997) «за даследаванні ў вобласці рускага і славянскага мовазнаўства»
  • Лаўрэат прэміі Аляксандра Салжаніцына (2007) «за фундаментальныя дасягненні ў вывучэнні рускай мовы, дэшыфроўку старажытнарускіх тэкстаў; за філіграннае лінгвістычнае даследаванне першакрыніцы рускай паэзіі „Слова пра паход Ігараў“, якое пераканаўча даказала яго сапраўднасць»
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2007) «за выдатны ўклад у развіццё лінгвістыкі».
  • Узнагароджаны Вялікім залатым медалём Расійскай Акадэміі навук (2007) «за адкрыцці ў вобласці старажытнарускай мовы ранняга перыяду і за доказ аўтэнтычнасці вялікага помніка рускай літаратуры „Слова пра паход Ігараў“».

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Русское именное словоизменение. — М., 1967 (2-е изд. [с приложением избранных работ по современному русскому языку и общему языкознанию]: М., 2002).
  • Грамматический словарь русского языка: Словоизменение. — М., 1977 (4-е изд., испр. и доп. М., 2003).
  • От праславянской акцентуации к русской. — М., 1985.
  • «Мерило праведное» XIV в. как акцентологический источник. — München, 1990.
  • Древненовгородский диалект. — М., 1995 (2-е, переработанное изд. М., 2004).
  • «Слово о полку Игореве»: взгляд лингвиста. — М., 2004 (2-е изд., испр. и доп. М., 2007; 3-е изд., доп. М., 2008).
  • Древнерусские энклитики. — М., 2008.
  • Из заметок о любительской лингвистике. — М., 2010.
  • Труды по акцентологии. — М., 2010. Т. I; 2011. Т. II.
  • Грамматический очерк санскрита // Кочергина В. А. Санскритско-русский словарь. — М., 1978 (4-е изд.: М., 2005).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1977—1983 гг.) Комментарий и словоуказатель к берестяным грамотам: (Из раскопок 1951—1983 гг.) — М., 1986 (сааўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1984—1989 гг.) — М., 1993 (сааўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1990—1996 гг.) — М., 2000 (сааўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1997—2000 гг.) — М., 2004 (сааўтар).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Andrej Anatolʹevič Zaliznâk // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Умер лингвист Андрей Зализняк
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Умер лингвист Андрей Зализняк // Lenta.ru, 24 декабря 2017.
  5. Прощание с Андреем Зализняком пройдёт 28 декабря в РАН (руск.). ТАСС. Праверана 28 снежня 2017.
  6. Не стало Андрея Анатольевича Зализняка (руск.). Інстытут славяназнаўства РАН (25 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.