Аркадзь Самуілавіч Шпунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Самуілавіч Шпунт
Дата нараджэння 28 мая 1947(1947-05-28)[1] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Дзеці Андрэй Аркадзевіч Шпунт
Род дзейнасці рэстаўратар, скульптар, публіцыст, сцэнарыст
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аркадзь Самуілавіч Шпунт (нар. 28 мая 1947, Барысаў) — беларускі мастак, рэстаўратар. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2020)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 мая 1947 года ў Барысаве. З дзяцінства выявіў мастацкія здольнасці. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на скульптара[2].

Працаваў мастаком-афарміцелем кароткі час, а пасля ўладкаваўся на працу ў ляпны цэх новаствораных «Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў»[2].

Прафесійныя веды ў рэстаўрацыйнай справе атрымаў у Маскве ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі кансервацыі і рэстаўрацыі музейных каштоўнасцей  (руск.) у такіх майстроў, як Яўгенія Міхайлаўна Крысці, Вольга Уладзіміраўна Лялекава, і ў горадзе Уладзіміры ў Аляксандра Пятровіча Някрасава  (руск.)[2].

Неаднаразова ўдзельнічаў у экспедыцыях для выратавання царкоўных твораў мастацтва, у тым ліку іканапісных[2].

З 1999 года працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе стаў загадчыкам аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў, значна пашырыў штат мастакоў-рэстаўратараў і рэарганізаваў структуру аддзела, падзяліўшы яго на чатыры спецыялізаваных сектары[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пры «Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях» займаўся рэстаўрацыяй ляпніны Сафійскага сабора ў Полацку і палаца Булгакаў у Жылічах і рэстаўрацыяй керамічнага ўбрання пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі (1970—1973). Удзельнічаў у рэстаўрацыі разьбы, скульптуры і дэкаратыўнага ўбрання царквы Усмас. Працаваў над шматлікімі творамі ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[2].

Удзельнічаў у рэстаўрацыі алтароў касцёла Прасвятой Дзевы Марыі ў Пінску (1980—1986), дзе адпрацоўвалі методыкі і тэхналогіі выкарыстання новых сінтэтычных матэрыялаў[2].

У 1985 годзе Усесаюзнай атэстацыйнай камісіяй Міністэрства культуры СССР атэставаны як мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі[2].

У 1997 годзе брыгадай рэстаўратараў пад кіраўніцтвам Аркадзя Самуілавіча была пачата рэстаўрацыя манументальнага жывапісу ў мінскім рымска-каталіцкім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2007 годзе канчаткова раскрыта скляпенне галоўнага нефа і роспіс капліцы Св. Феліцыяна. Гэтая праца Аркадзя Самуілавіча была адзначана апостальскім благаслаўленнем Папы Рымскага Бенедыкта XVI і ўручэннем нагруднага знака Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[2].

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам шматлікіх аповесцяў-эсэ («Блікі адыходзячага дня» (1989), «Момант Нуль» (2000); навуковых публікацый, шэрагу сцэнарыяў дакументальных фільмаў (фільм «Маці Мізэрэкордыя» рэжысёра Ю. Гарулёва узнагароджаны Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Непакалянуве  (польск.) (Польшча), а таксама пастаянным аўтарам рэлігійна-культурнага часопіса «Наша вера»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011) — за плённую працу і актыўны ўдзел у музеефікацыі Замкавага комплексу «Мір».
  • грамата Патрыяршага Экзархата (2011) — ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў благаслаўленне за працы ў славу Святой Праваслаўнай царквы[2].
  • спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012) — за правядзенне рэстаўрацыі 10 твораў сакральнага жывапісу і абразоў іканастаса Жыровіцкага манастыра (у складзе калектыва рэстаўратараў пад кіраўніцтвам А. С. Шпунта)[2].
  • ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2020)[3].

Зноскі