Мілан Кучан
Мілан Кучан славенск.: Milan Kučan | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
23 снежня 1991 — 22 снежня 2002 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана, ён сам як Старшыня Прэзідыума Славеніі | ||
Пераемнік | Янез Дрноўшак | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, камісар, адвакат | ||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | 14 студзеня 1941[1][2] (80 гадоў) | ||
Жонка | Стэфка Кучан | ||
Дзеці | дзве дочкі | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Мілан Кучан (славенск.: Milan Kučan; 14 студзеня 1941, Крыжэўцы, Югаславія) — славенскі палітык, першы прэзідэнт Славеніі з 8 кастрычніка 1991 г. да 22 снежня 2002.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў-лютэранаў. Яго бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны, а сям'я жыла ў Сербіі, з'ехаўшы з акупаванай Славеніі. Кучан атрымаў юрыдычную адукацыю ў Люблянскім універсітэце і пачаў рабіць паспяховую кар'еру ў камуністычных арганізацыях. У 1968 ён стаў старшынёй Славенскай моладзевай асацыяцыі, у 1974—1978 быў сакратаром Сацыялістычнага альянсу ў Славеніі, ажыццяўляў кіраўніцтва прафсаюзамі, у 1978 стаў старшынёй Нацыянальнай асамблеі, а ў 1982 прадстаўніком Саюза Камуністаў Славеніі ў ЦК Саюза Камуністаў Югаславіі ў Бялградзе. У 1986 Кучан стаў старшынёй Саюза камуністаў Славеніі. На гэтай пасадзе ён спрыяў росту ліберальных палітычных тэндэнцый у Славеніі і выступаў за збліжэнне з Еўропай і еўрапейскія каштоўнасці, што прывяло да канфлікту з лідарам сербскіх камуністаў Слабоданам Мілошавічам, які завяршыўся сыходам славенскай дэлегацыі на чале з Кучанам са з'езду партыі 23 студзеня 1990 г.. Гэта стала пачаткам развалу СКЮ.
Зноскі
- ↑ Milan Kucan // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Milan Kučan // Brockhaus Enzyklopädie
- Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Асобы
- Прэзідэнты Славеніі