Андрэй Казімір Пагажэльскі
Андрэй Казімір Пагажэльскі | |
---|---|
польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski | |
Дата нараджэння | каля 1616 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1684[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тэалогія, філасофія |
Месца працы | Полацкі езуіцкі калегіум,Нясвіжскі езуіцкі калегіум, Віленская акадэмія, Дынабургскі езуіцкі калегіум, Бранеўскі езуіцкі калегіум, Плоцкі езуіцкі калегиум, Рэшальскі езуіцкі калегіум, Пултускі езуіцкі калегіум, Крожскі езуіцкі калегіум |
Навуковая ступень | доктар тэалогіі |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Андрэй Казімір Пагажэльскі (польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski; каля 1616, Мазовія — 10 ліпеня 1684, Вільня[2]) — езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 12 жніўня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644), а потым выкладаў рыторыку (1644—1645) ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. У Вільні вывучаў тэалогію (1645—1649) быў высвечаны на ксяндза.
Прэфект сярэдніх школ у Дынабургу (1649—1650), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1650—1653), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1653—1655). У 1655—1658 гг. выконваў абавязкі прыдворнага прапаведніка люблінскага кашталяна, а потым узначальваў калегіум у Плоцку (1661—1664). У 1664 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені. Прафесар палемічнай і пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1665—1666). З 1666 па 1670 гг. — рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі і Св. Пісання ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1670 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі.
Рэктар і магістр навіцыяту (пры касцёле Св. Ігнація) у Вільні (1671—1673), рэктар калегіума ў Рэшалі (1673—1676), прэфект школ духоўнай семінарыі ў Пултуску (1676—1677), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1677—1680), рэктар калегіума ў Крожах (1680—1683). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па філасофіі[3].
Зноскі
- ↑ POGORZELSKI Andrzej Kazimierz // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=POGORZELSKI&f=1
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 120.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
- Нарадзіліся ў 1616 годзе
- Нарадзіліся ў Мазовіі
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1684 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта