Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін
Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін | |
---|---|
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1973 (51 год) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Званне | палкоўнік |
Узнагароды |
Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін (нар. 17 чэрвеня 1973, г. Клімавічы) — беларускі сілавік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 чэрвеня 1973 года ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэжучыя станкі і інструменты»; курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; палкоўнік[1].
Праходзіў ваенную службу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Пагранічнай акругі № 4. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавічах
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання