Перайсці да зместу

Андрэй Уладзіміравіч Піліпук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Піліпук
Дата нараджэння 7 жніўня 1980(1980-08-07) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Андрэй Уладзіміравіч Піліпук (7 жніўня 1980, Косава, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі вучоны ў галiне эканомікі аграпрамысловага комплексу. Доктар эканамічных навук (2018), прафесар (2021), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 г. скончыў факультэт бізнесу і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пачаў працоўную дзейнасць галоўным эканамістам у СВК «Сянькоўшчына» Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2003 г. паступіў у аспірантуру Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей — НАН Беларусі) у г. Мінску. У 2006 г. заканчвае аспірантуру Цэнтра аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, бо Інстытут аграрнай эканомікі стаў структурным навукова-даследчым падраздзяленнем Інстытута эканомікі, і застаецца працаваць у Цэнтры на пасадзе навуковага супрацоўніка.

З 2008 г. — вядучы навуковы супрацоўнік, затым загадчык сектара эканомікі перапрацоўчай прамысловасці ДУ «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі». Адначасова працаваў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце на кафедры эканамічнай тэорыі і права (2010—2012 гг.).

У 2013—2016 гг. вучыцца ў дактарантуры Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.

З 2019 г. — выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута і адначасова загадчык аддзела рынку. У 2020 г. прызначаны дырэктарам Інстытута.

З 2019 г. і да гэтага часу выкладае ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК і кафедры сусветнай эканомікі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя і навукова-практычныя распрацоўкі па развіццю маркетынгу і фірменнага гандлю прадукцыяй АПК, кластарных механізмаў узаемадзеяння суб’ектаў аграрнай вытворчасці, напрамкаў паглыбленай інтэграцыі і стварэння беларускіх аграпрамысловых аб’яднанняў сусветнага ўзроўню, павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў і галін АПК.

Значнай навуковай распрацоўкай з’яўляецца комплекс прапаноў па механізме ўстойлівага канкурэнтнага функцыянавання харчовай прамысловасці Беларусі на аснове арганізацыйна-эканамічнай кластэрызацыі, які ўключае: абгрунтаванне навуковай тэорыі эканомікі харчавання; канцэпцыю развіцця тэхналогій і вытворчасцей прадуктаў здаровага харчавання; комплексную методыку аналізу і кіравання канкурэнтаздольнасцю перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК; прагнозныя сцэнарыі рэалізацыі комплексу мер развіцця аграхарчовага сектара.

Пад яго кіраўніцтвам рэалізаваны навукова-практычныя праекты па развіццю галін харчовай прамысловасці (малочнапрадуктовага, буракацукровага, бульбапрадуктовага падкомплексаў; кансервава-агароднінасушыльнай і кандытарскай галін і інш.), а таксама для мэт афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй у частцы развіцця канкурэнцыі ў ланцугу стварэння дабаўлены АПК.

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый, у тым ліку 15 манаграфій і раздзелаў у манаграфіях. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук.

З’яўляецца намеснікам Старшыні савета па абароне дысертацый Д 01.48.01 пры Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, членам савета па абароне дысертацый Да 02.05.02 пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, старшынёй вучонага савета Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, аграрным праблемам Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Уваходзіў у склад навуковага савета дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Якасць і эфектыўнасць аграпрамысловай вытворчасці» на 2016—2020 гг., секцый па падпраграме «Эканоміка АПК».

З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навуковых зборнікаў артыкулаў «Эканамічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі», «Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі», член рэдкалегіі навуковых часопісаў «Аграрная эканоміка» (Беларусь), «Веснік Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан» (Расія), «Уфімскі гуманітарны навуковы форум» (Расія), «Веснік Фонду фундаментальных даследаванняў».

Стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2011 г.).

Лаўрэат Топ-10 вынікаў навуковай дзейнасці НАН Беларусі за распрацоўку комплекснай навукова-абгрунтаванай стратэгіі і дзейсных механізмаў нацыянальнай харчовай бяспекі (2021 г.).

Ганаровая грамата Еўразійскай эканамічнай камісіі за актыўны ўдзел у развіцці навуковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і плённую работу па навуковым забеспячэнні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі (2022 г.).

Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё аграрнай эканамічнай навукі (2023 г.).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Повышение конкурентоспособности зернопродуктового подкомплекса Беларуси / А. В. Пилипук. — Минск : Институт системных исследований в АПК, 2013. — 167 с.
  • Повышение конкурентоспособности зернопродуктового подкомплекса Беларуси / А. В. Пилипук. — Минск : Институт системных исследований в АПК, 2013. — 167 с.
  • Конкурентоспособность предприятий пищевой промышленности Беларуси в условиях построения Евразийского экономического союза / А. В. Пилипук. — Минск : Институт системных исследований в АПК, 2018. — 237 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]