Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі
Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | XVII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1712 |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, паэт, прапаведнік |
Гады творчасці | 2-я палова XVII стагоддзя |
Мова твораў | руская |
Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію[1], Кракаўскі ўніверсітэт. З 1665 года падарожнічаў па Еўропе, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Фландрыі. Быў кальвінскім прапаведнікам у Слуцку, выкладчыкам у Магілёве[1]. З-за пераследу езуітамі пераехаў у Смаленск, а ў 1681 — у Маскву[1], дзе распаўсюджваў рацыяналістычныя і антыцаркоўныя ідэі[1]. Царкоўны сабор прызнаў яго ератыком, у выніку чаго Белабоцкі быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і прыняць праваслаўе, пасля хрышчэння ўзяў праваслаўнае імя Андрэй (1682)[1].
Знаходзіўся ў канфрантацыі з Сільвестрам Мядзведзевым , які неаднаразова рабіў супраць яго варожыя акцыі. У Маскве ажаніўся, займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю, выкладаў латынь[1]. У 1685 дыспутаваў з братамі Ліхудамі , быў абвінавачаны імі ў ерасі. Знаходзіўся ў складзе кітайскага пасольства Ф. А. Галавіна як перакладчык. У 1691 вярнуўся ў Маскву. Аб апошнім перыядзе яго жыцця амаль нічога не вядома.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыяльнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека[2]. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Белабоцкі падкрэсліваў, што разам з богам вечна існуе прырода, сам бог — частка прыроды. Ставіў філасофію вышэй багаслоўя, сцвярджаў, што магчымасці чалавечага розуму неабмежаваныя, адстойваў адзінства душы і цела[1].
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асобныя творы А. Белабоцкага напісаныя ў вершаванай форме. Галоўны паэтычны твор — паэма «Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека», у якой аўтар у рэлігійных барочных вобразах маляваў сучаснае яму жыццё[1]. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету.
Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Вызнанне веры (1681)
- Аб паслядоўнасці Хрысту (1684—1685, пераклад трактату Фамы Кемпійскага Аб перайманні Хрысту)
- Кароткая гутарка Ласкі з Праўдай аб Божай міласэрнасці і пакутах (1685, надрукавана ў 1712)
- Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека Архівавана 13 кастрычніка 2014., паэма (1690
- Рыторыка (1690)
- Вялікая навука Раймунда Лулія (1698)
- Кніга філасофская (1699)
Найноўшыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв./ Вступ. ст., подг. текста и примеч. А. М. Панченко . Л.: Советский писатель, 1970 (Библиотека поэта. Большая серия)
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Белабоцкаму прысвечаны верш Льва Лосева[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горфункель А. Х. Андрей Белобоцкий — поэт и философ конца XVII - начала XVIII в. // Труды Отдела древнерусской литературы / АН СССР. Ин-т русской литературы (Пушкинский Дом); Отв. ред. Я. С. Лурье. — 1962. — Т. 18. — С. 188 - 213. — 608 с. — 1 400 экз.