Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД) | |
---|---|
![]() | |
![]() |
|
Краіна | |
Штаб-кватэра |
![]() |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | іспанская, англійская, французская, партугальская |
Luis Almagro[d][1] | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 30 красавіка 1948 |
Член у | 35 дзяржаў-членаў |
oas.org/en/ (англ.) oas.org/es/ (ісп.) oas.org/pt/ (парт.) oas.org/fr/ (фр.) |
|
![]() |
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД (OAS); ісп.: Organización de los estados americanos, англ.: Organization of American states, фр.: Organisation des États américains, парт.: Organização dos Estados Americanos) — міжнародная арганізацыя, створаная 30 красавіка 1948 года на 9-й Міжамерыканскай канферэнцыі ў Багаце (Калумбія) на базе Панамерыканскага саюза, які існаваў з 1889 года.
Штаб-кватэра размешчана ў Вашынгтоне. Рабочыя мовы — іспанская, англійская, французская і партугальская.
Вышэйшыя органы — Генеральная асамблея, Пастаянны савет, Кансультатыўная нарада міністраў замежных спраў, Генеральны сакратарыят.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў з'яўляецца найстарэйшай рэгіянальнай арганізацыяй у свеце, пачынаючы з Першай міжнароднай канферэнцыі амерыканскіх дзяржаў, якая праходзіла ў Вашынгтоне. На гэтай сустрэчы было ўхвалена стварэнне Міжнароднага саюза амерыканскіх рэспублік, і была падрыхтавана глеба для стварэння сеткі палажэнняў і ўстаноў, якія сталі вядомыя як Усеамерыканская сістэма. ААД з'явілася на свет у 1948 годзе з падпісання ў Багаце, Калумбія, Статуту ААД, які набыў моц у снежні 1951 года.
Краіны, якія атрымалі незалежнасць пасля 1948 года, звычайна прымаліся ў ААД па меры атрымання незалежнасці, за выключэннем Канады, якая ўступіла ў ААД толькі ў 1990 годзе, і Гаяны, прынятай у 1991 (праз 25 гадоў пасля атрымання незалежнасці; як і Канада, Гаяна з'яўляецца членам Брытанскай Садружнасці). Гаяна на сёння з'яўляецца апошняй краінай, прынятай у ААД.
Да 1962 г. Куба як член ААД брала ўдзел у яе працы, але пасля пераходу Кубы на сацыялістычны шлях развіцця кіраўніцтва ААД злічыла гэта несумяшчальным з сістэмай калектыўнай бяспекі Амерыкі і прыпыніла членства ўрада Кубы ў арганізацыі; Куба і краіны савецкага блока злічылі гэта рашэнне незаконным. У 2000-я гады кіраўніцтва Кубы неаднаразова выступала з прапановамі аднаўлення членства ў ААД. Рашэнне пра прыпыненне ўдзелу Кубы было адменена 3 чэрвеня 2009[2], аднак сама Куба адмовілася вярнуцца ў ААД.
На Генеральнай асамблеі ААД у красавіку 1971 года заснаваны інстытут пастаянных назіральнікаў ААД; на канец 2009 года гэты статус маюць ЕС і 62 дзяржавы, у тым ліку Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Грузія і Арменія[3].
4 ліпеня 2009 года ўрад Гандураса , які прыйшоў у выніку ваеннага перавароту, абвясціў пра дэнансацыю хартыі ААД і неадкладны выхадзе сваёй краіны з гэтай арганізацыі. Раней, 2 ліпеня, кіраўніцтва ААД запатрабавала на працягу 72-х гадзін вярнуць уладу ў краіне прэзідэнту Мануэлю Селаю, пагражаючы ў адваротным выпадку выключыць Гандурас з арганізацыі.[4] 1 чэрвеня 2011 года, пасля таго, як Селая і дзеючы прэзідэнт Гандураса Парфірыа Лоба заключылі пагадненне аб нацыянальным прымірэнні, членства Гандураса ў ААД было адноўлена[5].
Мэты і кірункі
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя была створана ў мэтах дасягнення міру сярод яго дзяржаў-членаў, як гэта прадугледжана ў артыкуле 1 Статуту:
Падтрымліваць мір і справядлівасць, спрыяць салідарнасці, умацоўваць супрацоўніцтва і абараняць свой суверэнітэт, сваю тэрытарыяльную цэласнасць, і незалежнасць.
Сёння, ААД аб'ядноўвае ўсе 35 незалежных дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і з'яўляецца галоўнай палітычнай, юрыдычнай і сацыяльнай сілай у паўшар'і.
Арганізацыя выкарыстоўвае чатыры кірункі для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй асноўнай мэты, зыходзячы з яе асноўных прынцыпаў: дэмакратыі, правоў чалавека, бяспекі і развіцця.
Дзяржавы-члены
[правіць | правіць зыходнік]- Антыгуа і Барбуда
- Аргенціна
- Багамскія астравы
- Балівія
- Барбадас
- Беліз
- Бразілія
- Венесуэла
- Гаіці
- Гандурас
- Гаяна
- Гватэмала
- Грэнада
- Дамініка
- Дамініканская Рэспубліка
- ЗША
- Калумбія
- Канада
- Коста-Рыка
- Куба
- Мексіка
- Нікарагуа
- Панама
- Парагвай
- Перу
- Сальвадор
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны
- Сент-Кітс і Невіс
- Сент-Люсія
- Сурынам
- Трынідад і Табага
- Уругвай
- Чылі
- Эквадор
- Ямайка
Зноскі
- ↑ https://www.oas.org/en/about/secretary_general.asp
- ↑ Навіна пра аднаўленне членства Кубы на сайце «Міжнароднае радыё Кітая»
- ↑ Permanent Observer States (англ.)
- ↑ «Новыя ўлады Гандураса абвясцілі пра выхад краіны з Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў» на сайце Newsru.com
- ↑ Гандурас вярнуўся ў склад Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт арганізацыі (англ.) (ісп.) (фр.) (парт.)