Анжэла Мікалаеўна Мельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжэла Мікалаеўна Мельнікава
Дата нараджэння 12 сакавіка 1969(1969-03-12) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрэй Міхайлавіч Мельнікаў
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар

Анжэла Мікалаеўна Мельнікава (12 сакавіка 1969, Гомель) — беларуская літаратуразнаўца і літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 сакавіка 1969 года ў Гомелі. З адзнакай скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1991 годзе, дзе пасля засталася працаваць як выкладчык кафедры беларускай літаратуры (загадчык Іван Штэйнер), з 2000 — дацэнт, з 2019 — прафесар кафедры. У 1995 годзе скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1996), доктар філалагічных навук (2018). У 2020 годзе атрымала вучонае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры, кампаратывістыка.

З’яўляецца членам спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый, выступае ў якасці афіцыйнага апанента і эксперта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, рэцэнзента навуковых часопісаў.

Сябра навуковай рады часопіса «Аcta Аlbaruthenica» (Варшаўскі ўніверсітэт)[1].

Уваходзіла ў склад журы конкурсу Е. Гедройця (2019, 2021)[2].

Удзельнік Міжнародных з’ездаў славістаў (Мінск, 2013; Бялград, 2018), Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013, 2014, 2015, 2019). У 2017 — у шорт-лісце Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Манаграфіі і асобныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікава А. М. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. — 126 с.
  • Мельнікава А. М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — 188 с.
  • Мельнікава А. М. Літаратура і час: плыні, тэндэнцыі, постаці. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. — 198 c.
  • Мельнікава А. М. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016. — 214 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельникова Анжела Николаевна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Образование 2020 / [под ред. И. В. Чекалова]. Минск: Энциклопедикс, 2020. С. 144.
  • Шынкарэнка В. Глыбіня сапраўднага таленту // ЛІМ, 2008.
  • Шынкарэнка В. Адкрываючы новыя далягляды / Bіałorutenistyka Bіałystocka. Т. 1. 2009. С. 235—238.
  • Бажок І. Навука пра літаратуру //ЛІМ, 13 красавіка 2012. С. 21.
  • Чарнякевіч Ц. Мастацтва многа не бывае // Маладосць, 2012. № 4. С. 118―119.
  • Siwek Beata W poszukiwaniu źródeł białoruskiej tożsamości narodowej // Roczniki Humanistyczne Tom LXVII, zeszyt 7. 2019. Р.233-237.
  • Кісліцына Г. Каардынаты беларушчыны // ЛІМ, 24 сакавіка 2017. С. 6.
  • Шаўлякова І. Дух класічнасці супраць бостваў дробязей: літаратурасофія ў часы шоуцэнтрызму Архівавана 22 жніўня 2017. // Полымя, 2017. № 4. С. 108—114

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]