Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
ICBS logo.jpg

Эмблема Міжнароднага кангрэса
даследчыкаў Беларусі
Гісторыя правядзення I Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2011);
II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2012);
III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2013);
IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2014);
V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2015);
VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2016).
Месца правядзення Каўнас (Літва)

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (англ.: International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кангрэс заснаваны ў верасні 2010 года прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.[1]

Сярод заснавальнікаў Кангрэса ў 2010 годзе былі прадстаўнікі наступных арганізацый: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва).

Мэты Кангрэса[правіць | правіць зыходнік]

Кангрэс заснаваны з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыянню больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету. Кангрэс з'яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага, Кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў[2].

Навуковыя кірункі, формы працы[правіць | правіць зыходнік]

Дысцыплінарны прыярытэт Кангрэса: сацыяльна-палітычныя навукі, гісторыя, гуманітарныя навукі.

Традыцыйна ў межах Кангрэса фармуецца шэраг секцый па наступных кірунках: паліталогія, міжнародныя адносіны, сацыялогія, эканоміка, гісторыя, філалогія, лінгвістыка, рэлігіязнаўства, культуралогія, мастацтвазнаўства, гендэрныя даследаванні, бібліістыка, тэалогія, псіхалогія. Праца Кангрэса спалучае традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панелямі і дыскусіямі па актуальным тэмах беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

У межах Кангрэса праводзіцца шэраг дадатковых культурных і грамадскіх мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі).

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з'яўляюцца: беларуская і англійская мовы. Дадатковымі мовамі камунікацыі з'яўляюцца: літоўская, польская і руская мовы. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2011 год: I Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 23—25 верасня 2011 года ў Каўнасе (Літва).

Арганізатары і партнёры: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), Сайт экспертнай супольнасці «Наше мнение» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя «Цэнтр усходняй палітыкі» (Літва), Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў (Германія), часопіс «Arche» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь)[3].

Кангрэс адбыўся ў межах 8 секцый[4] і сабраў каля 200 удзельнікаў і гасцей з 14 краін свету[5].

Па выніках Кангрэса быў выдадзены першы том Працоўных матэрыялаў Кангрэса (Т. 1, 2012)[6].

2012 год: II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 28—30 верасня 2012 года ў Каўнасе (Літва).

Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (БеларусьЛітва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (ЗША), Няўрадавая арганізацыя «Pact» (ЗША), партал «Belarus Digest» (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Lithuanian Development Cooperation (Літва), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША)[7].

У 2012 годзе Кангрэс складаўся ўжо з 20 секцый[8], удзел у ім прыняло да 400 чалавек (у тым ліку, каля 100 гасцей і журналістаў).

Па выніках Кангрэса выйшаў другі том Працоўных матэрыялаў Кангрэса (Т. 2, 2013)[9].

2013 год: III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 11—13 кастрычніка 2013 года ў Каўнасе (Літва).

Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (БеларусьЛітва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Беларускі калегіум (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), даследчы праект «BIPART» (Беларусь).

У межах Кангрэса было прадстаўлена 14 секцый[10], акрамя таго, адбыўся шэраг публічных падзей: прэзентацый, круглых сталоў, кінапаказаў[11].

У 2013 годзе ўдзел у Кангрэсе ўзяло не менш за 400 чалавек з 25 краін[12].

Пачынаючы з 2013 года, была заснаваная Прэмія Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін на працягу года. Прэмія аб'яўляецца ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), гісторыя)[13].

Па выніках Кангрэса быў падрыхтаваны трэці том Працоўных матэрыялаў Кангрэса (Т. 3, 2014)[14].

2014 год: IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 3—5 кастрычніка 2014 года ў Каўнасе (Літва).

Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (БеларусьЛітва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Беларускі калегіум (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Дэпартамент па супрацоўніцтву ў галіне развіцця МУС Літоўскай Рэспублікі, VšĮ Geopolitinių studijų centras (Літва).

У 2014 годзе ўдзел у Кангрэсе ўзялі больш 400 чалавек з 23 краін свету[15].

Па выніках Кангрэса быў падрыхтаваны чацвёрты том Працоўных матэрыялаў Кангрэса (Т. 4, 2015)[16].

2015 год: V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 2—4 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва).

У працы Кангрэса ўзялі ўдзел больш за 450 удзельнікаў і 80 гасцей з 19 краін свету[17].

2016 год: VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адбыўся 7—9 кастрычніка 2016 года ў Каўнасе (Літва).

У 2016 годзе ўдзел у Кангрэсе ўзялі каля 500 удзельнікаў і гасцей з больш чым 20 краін[18].

Зноскі