Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1929(1929-01-15) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

Антаніна Лаўрэнцьеўна Леано́віч[1] (15 студзеня 1929, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 г. скончыла сярэднюю школу, у 1951 г. — Мінскі медыцынскі інстытут, лячэбны факультэт.

З 1951 па 1954 гг. працавала ардынатарам 2-й клінічнай бальніцы Мінска, а з 1954 па 1961 гг. — Навуковым супрацоўнікам БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У студзені 1961 абрана на пасаду асістэнта кафедры неўрапатолагі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (БелДІУУ), у кастрычніку 1968 г. — дацэнта гэтай жа кафедры. У чэрвені 1973 г. абрана загадчыцай кафедры неўрапатолагі БелДІУУ, дзе прапрацавала да 1992 г.

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клінічныя асаблівасці рассеянага склерозу ў сувязі з сералагічнымі і алергічнымі рэакцыямі» абараніла ў 1961 г.; доктарскую «Да дыферэнцыяльнай дыягностыкі і патагенезу некаторых дэміалінізаваных захворванняў нервовай сістэмы» — у 1968 г.

Апублікавала больш за 160 навуковых прац і 8 манаграфій, якія прысвечаны рассеянаму склерозу, лейкаэнцефалітам, інфекцыйна-алергічнаму энцэфаліту, полірадыкуланеўрытам і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]