Антоні Клавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Клавэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 красавіка 1913(1913-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 2005(2005-08-31)[4][5][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Maria Sanmartí[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, дызайнер, мастак-гравёр, дызайнер касцюмаў, графік
Узнагароды
Gold Medal of the Generalitat of Catalonia
Сайт antoni-clave.org (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Клавэ (кат. Antoni Clavé i Sanmartí, 5 красавіка 1913, Барселона — 31 жніўня 2005, Сен-Трапэ) — каталонскі мастак, графік, скульптар. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў самавукам, у 1930 годзе паступіў у Барселонскую мастацкую школу, дзе яго вучылі Анхель Феран і Фелікс Местрэс, правучыўся два гады. На яго працы паўплывалі такія мастакі, як Банар, Вюяр і Руо. Займаўся афарміцельствам, працаваў у кіно. Пасля паражэння іспанскай Рэспублікі пераехаў у Францыю (1939). Яго першая выстава адбылася ў тым жа годзе ў Перпіньяне.

У 1944 пазнаёміўся і пасябраваў з Пікаса, у 1980-х прысвяціў яму серыю работ. Да 1956 года працаваў у Парыжы, затым перабраўся ў Сен-Трапэ. Выступаў як кніжны ілюстратар (Кармен Мерымэ, Гарганцюа і Пантагруэль Рабле), мастак тэатра, у тым ліку — балетнага (у пачатку 1950-х ён працаваў з Раланам Пеці) і кіно, дзе любіў выкарыстоўваць манекены.

У 1978 годзе яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў парыжскім Цэнтры Жоржа Пампіду. У 1984 годзе прадстаўляў Іспанію на Венецыянскай біенале.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Зноскі