Жорж Руо
| Жорж Руо | |
|---|---|
| фр.: Georges Rouault | |
| |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Georges Henri Rouault |
| Дата нараджэння | 27 мая 1871[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 лютага 1958[3][1][…] (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Geneviève Nouaille-Rouault[d] |
| Род дзейнасці | куратар, мастак, графік, ілюстратар, кераміст, рысавальшчык, акварэліст, дызайнер, stage painter |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм, сімвалізм[7] і фавізм |
| Уплыў | Гюстаў Маро[6] і Jules-Élie Delaunay[d][6] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Жорж Руо (фр.: Georges Henri Rouault; 27 мая 1871, Парыж — 13 лютага 1958, там жа) — французскі жывапісец і графік, адзін з прадстаўнікоў французскага фавізму і экспрэсіянізму.
Пачатковы этап
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сям’і, у працоўным квартале побач з могілкамі Пер-Лашэз. Першыя дні жыцця прайшлі пад грукат гармат, якія грамілі барыкады Парыжскай камуны. Дзед, паштовы служачы, быў калекцыянерам-аматарам, збіраў гравюры Кало, літаграфіі Дам’е. Бацька, рамеснік па прафесіі, хрысціянскі сацыяліст па перакананнях, аддаў сына ў пратэстанцкую школу. З 1885 года Руо два гады вучыўся ў мастака-вітражыста, потым, з 1891 года — у Акадэміі прыгожых мастацтваў у сімваліста Гюстава Маро, быў яго любімым вучнем, а пасля смерці майстра (1898) стаў захавальнікам яго музея.
Сталасць і творчыя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Пазнаёміўся з вучнямі Маро Мацісам, Марке, стаў адным з заснавальнікаў Восеньскага салона (1903). Зблізіўся з каталіцкім пісьменнікам Леонам Блуа. Выстаўляўся разам з фавістамі, але трымаўся ў баку ад іх дэкаратыўнасці, хутчэй працягваючы лінію Ван Гога.
З 1907 года ў кола пастаянных тэм жывапісу і графікі Руо ўвайшлі суддзі, блазаны, прастытуткі. Яны набылі характар алегорый, выбудоўваючыся вакол асноўнага алегарычнага вобраза сталага жывапісу Руо — фігуры Хрыста (нярэдка — Хрыста і Магдаліны). Сяброў з рэлігійным філосафам Жакам Марытэнам. У 1910 годзе персанальная выстава Руо прайшла ў сталічнай галерэі Друэ. Яго жывапіс натхняў нямецкіх жывапісцаў, якія пасля склалі ядро экспрэсіянізму.
Пры гэтым мастак жыў у крайняй беднасці. Толькі ў 1917 годзе Руо падпісаў з вядомым калекцыянерам і гандляром карцінамі Амбруазам Валарам кантракт, які забяспечыў яму на дзесяцігоддзі некаторы дастатак і свабоду ў працы.
Зноскі
- 1 2 Georges Rouault
- ↑ Georges Henry Rouault — ministère de la Culture.
- ↑ Руо Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- 1 2 3 4 Burt E. C. Dictionary of Erotic Artists. Painters, Sculptors, Printmakers, Graphic Designers and Illustrators — Jefferson, London: McFarland & Company, 2010. — ISBN 978-0-7864-4874-6
- ↑ RKDartists
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Версалі
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Мастакі-экспрэсіяністы
- Фавізм
- Графікі Францыі
- Графікі XIX стагоддзя
- Графікі XX стагоддзя
