Антон Іванавіч Міхед
Антон Іванавіч Міхед | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Антон Іванавіч Міхед (нар. 16 чэрвеня 1938, в. Навасёлкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1971 годзе аспірант-завочнік кафедры горадабудаўніцтва БПІ. У 1961—1965 гадах архітэктар, кіраўнік групы інстытута «Аблпраект» у Гродне, у 1965—1968 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»; у 1968—1969 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар аддзела інстытута «Белмясцпрампраект». У 1969—1999 гадах галоўны архітэктар праектаў «Саюзмашпраекта», адзін з вядучых спецыялістаў інстытута ў вобласці праектавання вытворчых комплексаў і заводаў ваенна-прамысловай галіны СССР, у т.л. аб’ектаў строгай сакрэтнасці. З 1999 года дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Міхеда А. І.».
Член Саюза архітэктараў з 1968 года. Пражывае ў г. Мінск.
Хварэе на хваробу Альцгеймера. 10 ліпеня 2013 года згубіўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, быў знойдзены 11 ліпеня ў 9-й гарадской бальніцы, куды паступіў у той дзень[1][2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар і сааўтар наступных праектаў: плошча галоўнага ўваходу парку імя Горкага ў Мінску (1960); адміністрацыйны будынак аблвыканкама г. Гродна (1963—1964); група 9-павярховых жылых дамоў па вул. Захарава ў Мінску (1966—1967); блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава ў Мінску (1967—1968); касавы павільён стадыёна «Дынама» ў Мінску (1966—1967); плошча завода п/я 75 у Мінску (1966); завод ганчарных вырабаў у Радашковічах (1969); прыборабудаўнічы комплекс у Рагачове (1969—1972); прыборабудаўнічы завод у Смаргоні (1970); прыборабудаўнічы комплекс у Волагдзе, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Растове, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Сонечнагорску (1972—1973); корпус заводакіраўніцтва ў Барнауле (1973).
Аўтар шэрагу артыкулаў пра неабходнасць захавання і аднаўленні архітэктурна-горадабудаўнічага асяроддзя гістарычнага цэнтра г. Гродна як аднаго з найважнейшых аб’ектаў нацыянальнага і культурнага здабытку краіны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Михед Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Михед Антон Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя