Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Кастрычніцкая»
руск.: Октябрьская
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Oktyab 10.jpg
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва Цэнтральная
Раён Цэнтральны
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м 15 м
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Даўжыня платформы, м 100
Шырыня платформы, м 10
Архітэктары Юрый Віктаравіч Удовін[d], Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Мастакі А. Кузняцоў[d] і Л. Агаджанян[d]
Выхад да вуліц праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча, вуліца Энгельса, Чырвонаармейская вуліца
Пераходы на станцыі Minsk Metro Second Line logo.svg  Купалаўская
Наземны транспарт А: 1, 69, 100, 111
Час адкрыцця 5:34
Час закрыцця 1:59
Код станцыі 116
Суседнія станцыі Плошча Леніна і Плошча Перамогі
Commons-logo.svg Кастрычніцкая на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Кастры́чніцкая (трансліт.: Kastryčnickaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, самая глыбокая станцыя мінскага метро. Знаходзіцца паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Адкрыццё станцыі адбылося 30 чэрвеня 1984 у складзе першага ўчастку мінскага метро. «Кастрычніцкая» — перасадачная на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводскай лініі.

Станцыя «Кастрычніцкая» пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Удовіна (Масква), Ю. Грыгор’ева, Я. Леановіча, У. Целяпнёва, мастакоў А. Кузняцова, Л. Агаджаняна[1].

11 красавіка 2011 года ў 17:55 на станцыі адбыўся выбух[2][3]. У выніку выбуху загінулі 15 і атрымалі раненні 203 чалавекі[4]. Станцыя зноў адкрылася 14 красавіка[5].

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Запраектаваная ў двух узроўнях: над пероннай залай размяшчаліся (1990 г.) гарадскія касы папярэдняга продажу білетаў на міжгародні пасажырскі транспарт. Станцыя калоннага тыпу з зборных жалезабетонных элементаў з павялічанай вышынёй у 6,4 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы заснаванае на рытме высокіх калон (у сячэнні форма пяціканцовай зоркі), якія расшыраюцца ў верхняй частцы. Арганічна ўпісаныя ў капітэлі калон свяцільні падкрэсліваюць лёгкасць інтэр’ера. На тарцовых сценах — пано з рэльефамі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыі СССР. Калоны і пуцявыя сцены абліцаваныя белым мармурам, падлога — чырвона-карычневым гранітам. Спалучэнне чырвонага, белага і залацістага складае каляровую гаму, што надае інтэр’еру строгую ўрачыстасць[1].

У 1991 на станцыі быў пабудаваны пераходны танэль з цэнтра залы на станцыю «Купалаўская».

Перагон паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі» адзін з найглыбейшых у мінскім метро, глыбіня — да 25 метраў.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады «Кастрычніцкай» размешчаныя на праспекце Незалежнасці, побач з Цэнтральным домам афіцэраў, Палацам Рэспублікі і Аляксандраўскім скверам. Абодва выхады абсталяваныя стужкамі эскалатараў. Адзін з выхадаў сумешчаны з выхадам станцыі «Купалаўская».

Прыкладна на месцы аднаго з выхадаў калісьці знаходзілася лютэранская кірха, разбураная падчас Другой сусветнай вайны.

Перасадачны вузел[правіць | правіць зыходнік]

«Кастрычніцкая» ўваходзіць у адзіны перасадачны вузел мінскага метро, і на сённяшні дзень з’яўляецца самай загружанай, у гадзіны пік пасажыраплынь у паўтары разы пераўзыходзіць максімальна запланаваную. Было прапанавана некалькі варыянтаў рашэння гэтай праблемы, у тым ліку ўсталяванне дадатковай стужкі эскалатара і рэарганізацыя схемы пераходу пасажыраў з Маскоўскай на Аўтазаводскую лінію.

У 2007 было прынята рашэнне замяніць трохстужкавы эскалатар на новы чатырохстужкавы. Першапачаткова планавалася правесці ўсе працы за 3 месяцы — з жніўня па кастрычнік 2007 года, пры гэтым разглядалася магчымасць поўнага закрыцця станцыі. Аднак затрымкі, узніклыя пры закупцы эскалатара, пасунулі гэтыя тэрміны на некалькі месяцаў. Прыняўшы да ўвагі традыцыйна нарастальную пасля летняга сезону нагрузку на метро, было прынятае рашэнне адкласці замену эскалатара на лета 2008 году.

Станцыя была зачыненая для пасажыраў з 9 чэрвеня па 26 верасня 2008 года. 27 верасня была зноў зачынена і адчынена 29 верасня. Быў змантаваны новы эскалатар вытворчасці Крукаўскага завода (Украіна). На працягу рамонту цягнікі праязджалі станцыю транзітна. Для кампенсавання нязручнасцяў пасажыраў быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут, дублюючы зачынены ўчастак, таксама на час рэканструкцыі адменены ліміт на колькасць паездак па праязным на метро і ўведзеныя дадатковыя білетныя касы ў вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская».

Новыя эскалатары дазволілі павялічыць прапускную здольнасць перасадкавага вузла з 25 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 3 стужак) да 33 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 4 стужак). Агульны кошт мадэрнізацыі перасадкавага вузла ацэнваецца ў 15 млрд беларускіх рублёў, з іх 12 млрд выдаткавана на закуп эскалатараў, спадарожных сістэм і абсталявання, а астатнія сродкі — на будаўніча-мантажныя працы[6][7].

Канчатковым рашэннем праблемы перагрузкі перасадкавага вузла стане будаўніцтва трэцяй лініі метро, якая перасячэ першыя дзве на адлегласці 1—2 станцыі ад вузла «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» і знізіць яго загружанасць.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]