Антон Валер’евіч Бубноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Антон Бубноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Валер’евіч Бубноў
Нарадзіўся 23 лістапада 1988(1988-11-23)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 189 см
Вага 87 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 80 (6)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 51 (8)
2014 — 2018 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 70 (9)
2019 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017.

Антон Бубноў (нар. 23 лістапада 1988, Слонім) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец слонімскай ДЮСШ «Альберцін», у маладым узросце трапіў у склад мінскага МТЗ-РІПА, дзе пачынаў з дубля і з цягам часу стаў іграком асновы. У 2011 годзе дапамог клубу, які змяніў назву на «Партызан», вярнуць месца ў Вышэйшай лізе, аднак «Партызан» спыніў існаванне, і Антон у студзені 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[2], дзе таксама замацаваўся ў аснове.

Улетку 2014 года паўабаронца страціў месца ў стартавым складзе «Гарадзеі», і ў выніку ў жніўні перайшоў у «Іслач»[3]. Здолеў стаць адным з лідараў «Іслачы», за другую палову сезону 2014 забіўшы 5 галоў. У красавіку 2015 года атрымаў цяжкую траўму[4], з-за якой быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2015, у якім каманда атрымала перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2016 вярнуўся на поле і неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе «Іслачы», звычайна выступаў у якасці апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуўся ў асноўны склад. 18 лістапада 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Дняпро», забіў гол і прынёс «Іслачы» перамогу 1:0, якая гарантавала клубу захаванне месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, з верасня вярнуў месца ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[6].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2008—2009 гадах гуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 1 0
2005 дубль МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 20 3
2006 дубль МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 24 5
2007 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 9 1
2008 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 13 1
2009 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 18 1
2010 Д1 Партызан Сцяг Беларусі 16 0
2011 Д2 Партызан Сцяг Беларусі 23 3
2012 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 22 7
2013 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 19 1
2014 (1) Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 10 0
2014 (2) Д2 Іслач Сцяг Беларусі 11 5
2015 Д2 Іслач Сцяг Беларусі 0 0
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 24 2
2017 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 17 2
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 18 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]