Антон Дзям’янавіч Амельчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Амельчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Дзям’янавіч Амельчанка
Нарадзіўся 27 сакавіка 1985(1985-03-27)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 192 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Беларусь Гомель 20 (-27)
2006—2009 Расія Масква 15 (-23)
2010 Расія Растоў 23 (-26)
2011—2013 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2012—2013   Расія Церак (Грозны) 9 (-6)
2013—2015 Расія Растоў 3 (-6)
2015 Расія Факел (Варонеж) 2 (-4)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (-14)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (-14)
2023 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (-10)
2007—2011 Беларусь Беларусь 7 (-3)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Беларусь Гомель дубль
2020—2021 Беларусь Гомель брамнікі
2021—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) брамнікі
2022— Беларусь Славія (Мазыр) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомеля». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезона 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.

У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезона 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам»[2], але ўжо ў лістападзе пакінуў яго[3]. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў[4]. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны»[5]. У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб[6]. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.

У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў»[7]. У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2018 года працаваў у «Гомелі» трэнерам брамнікаў дубліруючага складу. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды ў якасці трэнера брамнікаў[9]. У снежні 2021 года разам з галоўным трэнерам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У красавіку 2022 года пакінуў «Шахцёр» разам з Біёнчыкам[11].

З ліпеня 2022 года працаваў трэнерам брамнікаў у акадэміі падмаскоўных «Хімкаў»[12]. У кастрычніку 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[13]. У красавіку 2023 года ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасці іграка[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Anton Amelchenko // FBref.com
  2. Антон Амельченко подписал контракт с воронежским "Факелом" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  3. Антон Амельченко расторг контракт с воронежским "Факелом" (руск.). football.by (28 лістапада 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  4. Антон Амельченко не подошел "Анжи" (руск.). football.by (13 лютага 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Антон Амельченко перейдет в "Белшину" (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. «Прессбол»: Амельченко покинет «Белшину» после возвращении из отпуска в Испании (руск.). by.tribuna.com.
  7. Антон Амельченко продолжит карьеру в "Крумкачах" (руск.). football.by (31 студзеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Антон Амельченко завершил карьеру (руск.). football.by (4 ліпеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Кунаш и Амельченко будут помогать Биончику в "Гомеле" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Биончик подписал трехлетний контракт с "Шахтером", в штабе - Кунаш и Амельченко (руск.). football.by (8 снежня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Биончиком (руск.). football.by (12 красавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Антон Амельченко стал тренером академии "Химок" (руск.). football.by (15 верасня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Экс-вратарь сборной Беларуси вошел в тренерский штаб "Славии" (руск.). football.by (26 кастрычніка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Иван Биончик: "Имеет ли вратарь основания так действовать? Нет..." (руск.). football.by (2 красавіка 2023). Праверана 29 студзеня 2024.