Антон Дзям’янавіч Амельчанка
| ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Антон Дзям’янавіч Амельчанка | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 сакавіка 1985[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомеля». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезона 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.
У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезона 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.
У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам»[2], але ўжо ў лістападзе пакінуў яго[3]. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў[4]. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны»[5]. У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб[6]. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.
У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў»[7]. У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[8].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2018 года працаваў у «Гомелі» трэнерам брамнікаў дубліруючага складу. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды ў якасці трэнера брамнікаў[9]. У снежні 2021 года разам з галоўным трэнерам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У красавіку 2022 года пакінуў «Шахцёр» разам з Біёнчыкам[11].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Расіі: 2014
Зноскі
- ↑ Anton Amelchenko // FBref.com
- ↑ Антон Амельченко подписал контракт с воронежским «Факелом» (руск.)
- ↑ Антон Амельченко расторг контракт с воронежским «Факелом» (руск.)
- ↑ Антон Амельченко не подошел "Анжи" (руск.)
- ↑ Антон Амельченко перейдет в "Белшину" (руск.)
- ↑ «Прессбол»: Амельченко покинет «Белшину» после возвращении из отпуска в Испании (руск.)
- ↑ Антон Амельченко продолжит карьеру в "Крумкачах" (руск.)
- ↑ Антон Амельченко завершил карьеру (руск.)
- ↑ Кунаш и Амельченко будут помогать Биончику в "Гомеле" (руск.)
- ↑ Биончик подписал трехлетний контракт с "Шахтером", в штабе - Кунаш и Амельченко (руск.)
- ↑ "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Биончиком (руск.)
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Факел Варонеж
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Масква
- Ігракі ФК Гомель
- Футбольныя трэнеры Беларусі