Антон Канстанцінавіч Антановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Канстанцінавіч Антановіч
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1910(1910-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1980(1980-12-17) (70 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мовазнаўства
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар

Антон Канстанцінавіч Антано́віч (24 мая 1910, Казлы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) — 27 снежня 1980, Вільня) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1969), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1928 скончыў польскую сямікласавую школу. Паступіў у Тэхнічную школу у Вільні, якую скончыў у 1932 па спецыяльнасці «тэхнік-паравозчык», аднак ва ўмовах панскай Польшчы знайсці працу па атрыманай спецыяльнасці не змог. Папераменна быў чорнарабочым на будаўніцтве, дыспетчарам на чыгунцы, настаўнікам пачатковай школы на Ашмяншчыне, супрацоўнікам беларускага музея у Вільне (1942—1944). Увесь гэты час настойліва займаўся самаадукацыяй і ў 1944 годзе здаў пры Віленскай мужчынскай гімназіі экстэрнам экзамены на атэстат сталасці. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1944―1945) паступіў на філалагічны факультет Віленскага ўніверсітэта. Скончыў яго, працаваў старшым бібліёграфам ў рукапісным аддзеле навуковай універсітэцкай бібліятэцы. Пасля абароны ў 1961 кандыдацкай дысертацыі, абран старшым выкладчыкам, затым дацэнтам Віленскага ўніверсітэта. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Прафесар А. Антановіч 35 гадоў жыцця аддаў Віленскаму ўніверсітэту. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдацкая дысертацыя А. Антановіча з’яўляецца першым спеціяльным даследваннем помнікоў старого беларускага пісьменства, якія ўзніклі на Літве. За аснову ўзята актавая кніга Ковенскага земскага суда 1566―1567 гг. Гэта рукапіс на паперы аб’ёмам у 237 лістоў вялікага фармату, выкананы беларускім скарапісам XVI стагоддзя. А. Антановіч дэталёва прааналізаваў графіку, арфаграфію, фанэтіку, марфалогію і лексіку гэтага помніка. Па тэме дысертацыі ім апублікаваны два змястоўныя артыкулы: «Пытанні фанэтікі беларуская актавай мовы XVI ст.» (1960) і «Графіка і арфаграфія судовай (актавай) кнігі Каунаскага земскага суда» (1961)[2].

Тэмай доктарскай дысертацыі сталі помнікі татарска-мусульманскай пісьменнасці на беларускай мове. Вынікі гэтага даследвання выкладзены Антановічам ў кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма» (1968). Антановічам выяўлены ў архівах, бібліятэках, музеях, а таксама у прыватных асоб 24 вядомыя і невядомыя дагэтуль рукапісы XVII―пачатку XX ст., з іх 10 хамаілаў (дапаможнікаў дзеля служыцеляў рэлігійнага культу), 8 кітабаў (рукапісных зборнікаў пра жыццё Магамета, апісання абрадаў і інш.), тэфсіры, 1 тэджвід, беларуска-турэцкі слоўнік 1836 года[3].

А. Антановіч пакінуў багатую навуковую бібліятэку і многа каштоўных навуковых матэрыялаў, ― усё гэта было куплена Віленскім ўніверсітэтам.

Зноскі

  1. https://arabica.fias.fr/pages/antanovi%C4%8D-be
  2. Антон Антановіч // Наша слова. — Мн.: ТБМ, 1990. — № 10. — С. 9.
  3. Германовіч І. К. Антановіч Антон Канстанцінавіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1984. — Т. 1. — С. 127.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]