Антон Наўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Наўка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Wanaw[1]
Дата нараджэння 20 верасня 1913(1913-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1998(1998-04-04) (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Міхал Наўка
Дзеці Tomasz Nawka[d] і Bozena Nawka-Kunysz[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік
Прэміі
Узнагароды

Антон Наўка (в.-луж.: Anton Nawka, 20 верасня 1913, Радвар, Германія4 красавіка 1998, Будзішын, Германія) — лужыцкі пісьменнік, перакладчык, рэдактар і педагог. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 верасня 1913 года ў горадзе Радвар ў сям'і лужыцкага паэта, настаўніка і грамадскага дзеяча Міхала Наўкі. З 1920 года навучаўся ў Радварскай народнай школе і з 1924 года — у Будзшынскай гімназіі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1933 годзе вывучаў журналістыку, гісторыю і эканоміку ў Берліне і Брэслаў.У 1937-1938 гадах вывучаў юрыспрудэнцыю ў Ягелонскім універсітэце. З 1938 года працаваў у Гандлёвай акадэміі ў Познані. У даваенны час рэдагаваў студэнцкую газэту «Serbski student». З 1941 года ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1945 годзе быў у савецкім палоне. Пасля вяртання ў Германію прымаў удзел у аднаўленні дзейнасці лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». З 1946 па 1949 год вывучаў гісторыю ў Познанском універсітэце. З 1949 па 1954 год выкладаў у Сербскай вышэйшай школе ў Будзішыне і з 1954 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Сербскім педагагічным інстытуце. З 1958 года па палітычным прычынам пакінуў выкладчыцкую дзейнасць у Сербскім педагагічным інстытуце і стаў працаваць у рэдакцыі лужыцкай газеты «Nowa doba». У 1968 годзе звольніўся з рэдакцыі газеты і стаў займацца літаратурнай дзейнасцю. З 1972 года быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Płomjo» і працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна».

Памёр 4 красавіка 1998 года ў Будзішыне. Пахаваны на могілках Святога Мікалая ў Будзішыне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Калі быў рэдактарам студэнцкай газеты «Serbski student», друкаваў на яе старонках у даваенны час свае апавяданні і вершы. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову. Пераклаў творы Анарэ дэ Бальзака і Юзафа Крашэўскага.

Сачыненні
  • Pod wopačnej łopaću. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1961.
  • Pod wopačnej flintu. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1964.
  • Słownik górnołużycko-polski, 1965;
  • Jadwiga. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1969.
  • Serbska poezija 8, 1982.
  • Kubło pod worješinu. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 2003.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 183, 191, ISBN 5-7576-0063-2
  • Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.